Poa arctica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Poa arctica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa arctica R. Br.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41077
NCBI  227218
EOL  1114578
GRIN  t:28908
IPNI  416515-1
TPL  kew-435235

Poa arctica — від травяністых раслін сямейства метлюжковыя (Poaceae). Распаўсюджаныя ў арктычных і паўночных альпійскіх частках Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна. Карэнішча падоўжанае. Сцёблы цыліндрычныя, гладкія, 20—60 см даўжынёй; жылістыя. Ліставыя пласціны шырынёй 1—2,5 мм, зялёныя або шаравата-зялёныя, голыя. Суквецці — адкрытыя, ланцэтныя або яйкападобныя мяцёлкі 4—15 см даўжынёй, утрымліваюць некалькі каласкоў. Урадлівыя каласкі ўтрымліваюць 2—3 урадлівых кветкі. Каласкі яйкападобныя, сціснутыя па баках, 5—8 мм даўжынёй.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты арктычна-альпійскі від распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы (Грэнландыя, Канада, Аляска і ЗША) і Еўразія (Расія, Фінляндыя, Ісландыя [сумнеўна], Нарвегія [у тым ліку Шпіцберген, Ян-Маен], Швецыя).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]