Project Zomboid
Project Zomboid | |
---|---|
Распрацоўшчык | The Indie Stone |
Выдавец | The Indie Stone |
Дата выпуску | 8 лістапада 2013[1] |
Апошняя версія |
|
Жанр | Ралявая, сурвайвал-хорар |
Стваральнікі | |
Кампазітар | Зак Бівер (Zach Beever) |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы |
Java Microsoft Windows OS X Linux |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі |
Мовы інтэрфейсу | руская, англійская, французская, італьянская мова, нямецкая, іспанская, чэшская, дацкая мова, нідэрландская, венгерская мова, нарвежская мова, польская, турэцкая мова, японская мова, спрошчаная кітайская[d], бразільскі варыянт партугальскай мовы[d] і каталанская мова[2] |
Носьбіты | лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Project Zomboid — гэта ізаметрычная відэагульня з адкрытым светам , якая распрацоўваецца брытанска-канадскімі незалежнымі распрацоўшчыкамі The Indie Stone. Дзеянне гульні разгортваецца ў постапакаліпсічнай зоне адчужэння , заражанай зомбі-вірусам, у выдуманай акрузе Нокс, штата Кентукі, дзе гульцу трэба выжыць як мага даўжэй, перш чым непазбежна памерці. Гэта была адна з першых пяці гульняў, выпушчаных у раздзеле альфа-фінансавання гульнявога партала Desura.[3]
У 2011 годзе The Indie Stone сутыкнулася з гучнай няўдачай у супольнасці індзі-гульняў пасля крадзяжу двух ноўтбукаў з кодам гульні. З тых часоў Project Zomboid з’явіўся ў раннім доступе Steam і працягвае развівацца па сённяшні дзень. Project Zomboid — гэта першая камерцыйна выпушчаная гульня The Indie Stone.[4] Апошняя стабільная версія - Зборка 41, выпушчаная ў снежні 2021 года, якая ўключае ў сабе анімацыю і баявыя змены, новыя аўдыя і музыку, горад Луісвіл, Кентуккі, і абноўлены шматкарыстальніцкі рэжым ад General Arcade.[5][6] Project Zomboid разгортваецца ў 1993 годзе, прадвызначаная дата пачатку гульні — 9 ліпеня, аднак дату і час пачатку можна змяніць у наладах гульні.
Геймплэй[правіць | правіць зыходнік]
У Project Zomboid гулец імкнецца выжыць як мага даўжэй у апакаліпсічнай і насычанай зомбі мясцовасці вакол горада Луісвіл, штат Кентукі, якую называюць «Акруга Нокс», якая была аб’яўлена ўрадам на каранцін.[7] Гулец можа выбраць знешнасць, занятак і характарныя рысы свайго персанажа, перш чым спарадзіцца ў адным з чатырох стартавых гарадоў. Абраныя рысы таксама будуць уплываць на тое, дзе менавіта персанаж будзе з’яўляцца (напрыклад, пажарнік мае больш высокі шанц з’явіцца ў пажарным дэпо, калі яно ёсць у абраным горадзе). Акрамя пазбягання зомбі, гулец павінен кіраваць сваімі асабістымі патрэбамі (напрыклад, голадам, стрэсам, стомленасцю і нудой), каб застацца ў жывых праз адпачынак, пошук прыпасаў і выкарыстоўваючы метады выжывання. Гулец можа паляпшаць навыкі праз заняткі і чытанне кніг і часопісаў аб навыках. У гульні выкарыстоўваюцца павольныя зомбі ў традыцыйным стылі Рамэра, хоць некаторыя зомбі хутчэйшыя за іншых, а рэжым пясочніцы ўключае налады для зомбі-спрынтараў у стылі фільма «Праз 28 дзён».
Супольнасць мадыфікатараў таксама вельмі актыўна ўдзельнічае ў гэтай гульні, што яшчэ больш дазваляе наладжваць геймплэй. Мадыфікацыі вар’іруюцца ад нязначных змяненняў якасці жыцця, такіх як бачныя палосы трываласці, голаду і выды, да поўных перапрацовак механік і гульнявога працэсу. Гэты мадыфікацыі можна знайсці ў майстэрні супольнасці Steam. Супольнасць гэтай гульні таксама актыўна абнаўляе вікі для гульцоў, каб дапамагчы зразумець гульню.
Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]
2011 | 0.0.0 |
---|---|
Прэ-альфа | |
2012 | 0.2.0 |
Experimental Combat Build | |
2013 | Зборка 1 |
Зборка 11: "Steam Release" | |
Зборка 14 | |
Зборка 19 | |
Зборка 20 | |
Зборка 21 | |
Зборка 23 | |
2014 | Зборка 25 |
Зборка 26: "Online MP & 3D Character Models" | |
Зборка 27: "Trapping" | |
Зборка 28: "Firearm Overhaul" | |
Зборка 29: "Foraging" | |
Зборка 30: "Erosion" | |
2015 | Зборка 31 |
Зборка 32: "Spiffo's Workshop" | |
2016 | Зборка 33 |
Зборка 34 | |
Зборка 35 | |
2017 | Зборка 36 |
Зборка 37 | |
Зборка 38: "The Pre-Vehicles Build" | |
2018 | Зборка 39: "The Vehicles Build" |
Зборка 40: "The Weather Build" | |
2019 | |
2020 | |
2021 | Зборка 41: "Animation Overhaul" |
Па словах распрацоўшчыкаў, гульня была тым, што яны «заўсёды хацелі зрабіць», і была іх «гульнёй мары», хоць яны адчувалі, што не змогуць гэтага зрабіць з-за часу. Гэта змянілася пасля поспеху Minecraft, які паказаў ім «іншы спосаб распрацоўкі гульні», які дае больш хуткі вынік.[10] Па словах каманды, галоўным натхненнем для гульні былі часцей фільмы пра зомбі, а не відэагульні пра зомбі.[10]
Пачатак[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню гульня была выпушчана 25 красавіка 2011 года ў якасці тэхнічнай дэманстрацыі.[11] Яна напісана на Java для яе мабільнасці з выкарыстаннем LWJGL.[12]
Раннія няўдачы[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2011 года, неўзабаве пасля выхаду гульні ў якасці платнай тэхнічнай дэманстрацыі перад альфа-версіяй, адбылася ўцечка гульні, і несанкцыянаваныя копіі распаўсюдзіліся на многія іншыя вэб-сайты.[13] Несанкцыянаваная версія гульні дазваляла спампоўваць з сервераў Project Zomboid націсканнем кнопкі «абнавіць зараз», незалежна ад таго, ці была ў карыстальніка апошняя версія. Каб не плаціць за гэтыя спампоўкі, The Indie Stone зрабіла платную версію толькі для кліентаў у афлайн версіі[14] і замест гэтага выпусціла на наступны дзень бясплатную «публічную тэхналагічную дэманстрацыю» для спампоўвання.[15]
15 кастрычніка 2011 года кватэра двух распрацоўшчыкаў была ўзламана, і былі скрадзены ноўтбукі, якія змяшчалі вялікую колькасць гульнявога кода, рэзервовая копія якога не была зроблена знешне.[16] Гэта прывяло да сур’ёзных затрымак у распрацоўцы гульні.[17][18] З-за гэтай няўдачы яны выступілі з прэзентацыяй у Rezzed пад назвай «Як (не) зрабіць відэагульню», у якой яны расказалі пра некаторыя ўрокі, якія яны атрымалі з пачатку праекта.[19]
Працяг[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на 8 лістапада 2013 года Project Zomboid была выпушчана ў раннім доступе Steam.[20] У лютым 2014 года The Indie Stone упершыню публічна выпусціла шматкарыстальніцкую версію гульні.[12] Пасля гэтага выпуску гульня актыўна абнаўлялася з цягам часу са шматлікімі змяненнямі геймплэя і гуку, а таксама выдаленнем і наступнай рэінтэграцыяй шматкарыстальніцкай гульні.[21] Гульня цяпер у «цалкам выпушчанай» версіі, але новыя асаблівасці, функцыі і выдаленні памылак па-ранейшаму адбываюцца рэгулярна. Распрацоўшчыкі таксама актыўна размаўляюць з гульцамі, выпускаючы паведамленні ў блогу кожныя два тыдні, па чацвяргах, вядомыя як Thursdoids (літ. Чацвернікі). Гэта могуць быць звесткі аб абнаўленнях, серверах, змена’ або выдаленнях памылак у наступнай зборцы або дэманстрацыі мадыфікацый.[22]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Steam — 2003.
- ↑ VDJOC — 2020. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Greg. Alphafunding for Indie Games . Desura Community. Desura (14 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 June 2013. Праверана 30 June 2013.
- ↑ Games released by The Indie Stone on their IndieDB profile . Indiedb.com. Праверана 15 мая 2013.
- ↑ Project Zomboid - Build 41 - Released! . Project Zomboid (20 снежня 2021).
- ↑ Zombie survival game 'Project Zomboid' adds multiplayer servers . NME (14 снежня 2021).
- ↑ Survive(недаступная спасылка). Projectzomboid.com (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2013. Праверана 15 мая 2013.
- ↑ PZ Updates (англ.) . The Indie Stone Forums. Праверана 25 кастрычніка 2022.
- ↑ Version history - PZwiki . pzwiki.net. Праверана 25 кастрычніка 2022.
- ↑ а б Interview: Indie Stone On Project Zomboid . Rock Paper, Shotgun.
- ↑ First release ever :: Project Zomboid General Discussions .
- ↑ а б APZDTISA #3: This time with LIVE MULTIPLAYER! . Project Zomboid (17 лютага 2014).
- ↑ Wesley Yin-Poole. Pirates force Project Zomboid offline . Eurogamer (20 чэрвеня 2011).
- ↑ Sorry we've had to take the game down for the day(недаступная спасылка) (18 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2013. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ FREE PUBLIC TECH-DEMO RELEASED!(недаступная спасылка) (19 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ Project Zomboid Burglary: Statement(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ Good, Owen. Burglary Delivers Huge Setback to Indie Game Project Zomboid [Updated] . Kotaku (16 кастрычніка 2011). Праверана 15 May 2013.
- ↑ Conditt, Jessica. The Indie Stone is burgled, loses code for latest Project Zomboid update . Joystiq. Joystiq (16 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2015. Праверана 30 June 2013.
- ↑ Project Zomboid Rezzed Session - How NOT to make a game! . YouTube (10 ліпеня 2012). Праверана 15 мая 2013.
- ↑ It's Been A Long Road… . Project Zomboid (4 лістапада 2013).
- ↑ B41 MP Test 41.60 Branch Released! (9 снежня 2021). Праверана 28 July 2022.
- ↑ Project Zomboid News Page . Праверана 28 July 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- projectzomboid.com (англ.) — афіцыйны сайт
- The Indie Stone forums