Ахім фон Арнім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ахім фон Арнім
Achim von Arnim
Карціна Петэра Эдуарда Штрэлінга, 1805
Карціна Петэра Эдуарда Штрэлінга, 1805
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Карл Іаахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім
Дата нараджэння 26 студзеня 1781(1781-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1831(1831-01-21)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Беціна фон Арнім
Дзеці Gisela von Arnim[d], Maximiliane von Oriola[d] і Armgart von Arnim[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, раманіст, драматург, паэт-адвакат, журналіст
Кірунак рамантызм і Гейдэльбергскі рамантызм
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Іаахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім (ням.: Carl Joachim Friedrich Ludwig von Arnim; 26 студзеня 1781, Берлін — 21 студзеня 1831, замак Віперсдорф, раён Ютэрборг) — нямецкі пісьменнік, асноўны прадстаўнік (разам з сваім сябрам Клеменса Брэнтана) гейдэльбергскага рамантызму. Яго жонка Беціна (сястра Брэнтана) таксама была пісьменніцай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Людвіг Ахім фон Арнім нарадзіўся ў дваранскай сям’і камергера прускага каралеўскага двара і быў прадстаўніком буйнога юнкерства. Дзяцінства Ахіма прайшло ў сямейным палацы ў цэнтры Берліна.

Усё свае жыццё Арнім прысвяціў збіранню народнай творчасці — песень, басняў, прымавак. У 18061808 гадах у суаўтарстве з Клеменсам Брэнтана выдаў зборнік народнай творчасці пад назвай «Чароўны рог хлопчыка».

У 1811 годзе фон Арнім пабраўся шлюбам з сястрой свайго блізкага сябра Бецінай Брэнтана. Беціна фон Арнім стала яго адданым паплечнікам у справе збірання фальклору.

Другую палову свайго жыцця пісьменнік правёў часткова ў Берліне, часткова ва ўласным маёнтку Віперсдорф, дзе сышоў з жыцця ў 1831 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раманаў «Галеча, багацце, злачынства і адкупленне графіні Далорэс» (1810), «Захавальнікі кароны» (1817, другая частка пасмяротна — 1854), аповесцяў «Ізабела Егіпецкая, першае каханне імператара Карла V» (1812), «Рафаэль і яго суседкі» (1822, апублікавана ў 1824) і іншых, навел «Апантаны інвалід у форце Ратона» (1818) і іншых.

Разам з Брэнтана склаў анталогію народных песень «Чароўны рог хлопчыка» («Des Knaben Wunderhorn») у трох тамах (18051808), якая аказала значны ўплыў на развіццё нямецкай лірыкі XIX стагоддзя[3]. Таксама дапамагае братам Грым у першым выданні іх казак (1814).

Арнім уводзіць фантастыку ў гістарычную навелу («Ізабела Егіпецкая», дзе дзейнічаюць альраўн і голем), якая спалучаецца з дакладнымі гістарычнымі дэталямі.

Зноскі

  1. а б Achim von Arnim // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Achim von Arnim // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. М. Рудницкий. Комментарии. — Избранная проза немецких романтиков. В 2-х томах. Т. 2. Пер. с нем. Сост. А. Дмитриева. Москва: Художественная литература, 1979. — С. 416.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]