Перайсці да зместу

Здудзіцкі каменны крыж: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14: Радок 14:
*[http://www.belta.by/ru/news/society/?id=200805 Сафронова Е. Древний гранитный крест будет перенесен в Паричский храм под Светлогорском. БелТА. 2008. 19 февраля.]
*[http://www.belta.by/ru/news/society/?id=200805 Сафронова Е. Древний гранитный крест будет перенесен в Паричский храм под Светлогорском. БелТА. 2008. 19 февраля.]
*[http://www.kp.ru/daily/24052/104145/ Слуцкая А. В белорусской деревне Здудичи обнаружили крест XI века // Комсомольская правда в Белоруссии. 2008. 20 февраля.]
*[http://www.kp.ru/daily/24052/104145/ Слуцкая А. В белорусской деревне Здудичи обнаружили крест XI века // Комсомольская правда в Белоруссии. 2008. 20 февраля.]
*[http://http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/463/ У Парыцкай царкве ўсталявалі крыж XIV стагоддзя. БелаПАН. 2008. 10 сакавіка.]
*[http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/463/ У Парыцкай царкве ўсталявалі крыж XIV стагоддзя. БелаПАН. 2008. 10 сакавіка.]

Версія ад 02:03, 11 сакавіка 2008

Здудзіцкі каменны крыж

Шаблон:Вызнч – старадаўні культавы помнік з в. Здудзічы (Чыркавіцкі сельсавет Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Выраблены з гранітнага валуна.

У 1993 пры зборы краязнаўчых звестак для кнігі "Памяць" Светлагорскага раёна была выяўлена група культавых помнікаў у в. Здудзічы: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа моцна акруглена і выветрана; падобны на Тураўскія крыжы 12 ст.

У 1997 помнікі агледзіла Н. М. Дубіцкая, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі жалезнага веку Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук (г. Мінск). Паводле меркавання Н. М. Дубіцкай, каменныя крыжы ў Здудзічах з’яўляюцца мясцовымі вырабамі і на могілках, верагодна, былі выкарыстаны другасна; найбольш старадаўні крыж можна аднесці да 14 ст. (зыходзячы з часу замацавання хрысціянства ў гэтым краі).

Згодна рэкамендацыі Н. М. Дубіцкай, у 2004 найбольш старадаўні крыж дзеля захавання быў перавезены ў Музей гісторыі горада Светлагорска. З-за рэканструкцыі музея не экспанаваўся. У лютым 2008 па прапанове іярэя Дзмітрыя Шылянка, настаяцеля храма Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў г.п. Парычы Светлагорскага раёна, быў перададзены гэтаму храму (14 км ад в. Здудзічы). Усталяваны ў памяшканні храма, акафіст з нагоды ўсталявання адбыўся ў Даравальную нядзелю 9 сакавіка 2008.

Вышыня крыжа — каля 1,5 м, вага — каля 400 кг. Верхняя частка нагадвае трыліснік. На пярэдняй паверхні маюцца 2 вертыкальныя і 2 гарызантальныя рысы, якія былі нанесены, верагодна, для разметкі пры апрацоўцы валуна. У надземнай частцы ўнізе адзін бок больш масіўны. Магчыма, гэта было зроблена з мэтаю надання крыжу ўстойлівасці на адхіле берага ці ўзвышша.

У Сеціве