Здудзіцкі каменны крыж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік
Здудзіцкі каменны крыж
Здудзіцкі каменны крыж у храме.
Здудзіцкі каменны крыж у храме.
52°48′28″ пн. ш. 29°24′51″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Парычы
Канфесія праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская
Першае згадванне 1994 (публікацыя)
Асноўныя
даты
ХХІ стст.выраблены

1993выяўлены
1997абследаваны
2004перавезены ў музей
2008перададзены храму
2008 — 2009даследаваны

Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан поўная захаванасць
Чытанне акафісту ў Парыцкай царкве з нагоды здабыцця Здудзіцкага каменнага крыжа. 09.03.2008.

Здудзіцкі каменны крыж — старадаўні культавы помнік з вёскі Здудзічы (Чыркавіцкі сельсавет Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці). Выраблены з гранітнага валуна. Паводле вынікаў даследавання, адносіцца, верагодна, да Х — ХІ стагоддзяў. Усталяваны ў храме Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў г. п. Парычы Светлагорскага р-на.

Выяўленне[правіць | правіць зыходнік]

Крыж выявілі ў 1993 г. пры зборы краязнаўчых звестак для кнігі «Памяць» Светлагорскага р-на Т. В. Маслюкоў і В. А. Раманцоў (г. Светлагорск). Быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акруглена, ён падобны на Тураўскія крыжы.

У 1997 г. помнік агледзіла Н. М. Дубіцкая, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі жалезнага веку Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук (г. Мінск). Паводле яе меркавання, крыж мог быць выраблены ў час прыняцця хрысціянства — каля 1 тыс. год таму назад, і, прынамсі, не пазней XIV ст. (калі завяршылася хрысціянізацыя гэтага краю).

Здудзічы размешчаны ля р. Бярэзіна, якая ад старажытнага часу была важным водным шляхам. На думку Н. Дубіцкай, крыж з'яўляецца мясцовым вырабам. Першапачаткова ён мог быць усталяваны ў іншым, якім-небудзь адметным месцы — напрыклад, на беразе ракі, а на могілкі перанесены пазней.

Перадача царкве[правіць | правіць зыходнік]

Згодна рэкамендацыі Н. Дубіцкай, у 2004 г. помнік дзеля захавання быў перавезены ў Музей гісторыі г. Светлагорска. З-за рэканструкцыі музея не экспанаваўся. На пярэдняй паверхні крыжа маюцца 2 вертыкальныя і 2 гарызантальныя рысы; яны, верагодна, былі нанесены для разметкі пры апрацоўцы валуна. Адзін бок аснавання крыжа больш масіўны: магчыма, гэта было зроблена з мэтай надання помніку ўстойлівасці на адхіле берага ці ўзвышша.

Вага крыжа больш за 400 кг[1]. Згодна мясцоваму паданню, раней падобных крыжоў было некалькі, магчыма — 7, яны ўсталёўваліся ля вёсак у якасці абярэгаў.

«Любы крыж шануецца. Канешне, ён [каменны крыж] мае для нас сакральнае значэнне. Гасподзь дае благадаць, а праз якія прадметы — ведае толькі Ён.»

— Дзмітрый Шылёнак, свяшчэннік[2].

У лютым 2008 г. па просьбе іярэя Д. Шылёнка, настаяцеля храма Св. Марыі Магдаліны ў Парычах, крыж быў перададзены гэтаму храму (14 км ад Здудзіч)[3]. У Даравальную нядзелю 9 сакавіка 2008 г. у храме быў прачытаны акафіст з нагоды здабыцця крыжа.

Верхняя частка крыжа па форме нагадвае трыліснік, які ў хрысціянстве можа ўспрымацца як сімвал Адзінства Бога ў Святой Тройцы.

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 — 2009 гг. помнік даследаваў прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін (Мінск). Вышыня крыжа — 1 м 11 см, вышыня надземнай часткі — 66 см; шырыня: верхняй часткі — 23 см, у перакладзіне — 48 см, ля аснавання надземнай часткі — 54 см; таўшчыня ўверсе — 11 см.

У выніку даследавання С. Рассадзін зрабіў выснову, што форма Здудзіцкага крыжа больш старадаўняя, чым у самых ранніх каменных крыжоў, але вырабленых ужо ў хрысціянскі час. Напрыклад, Сцержаньскі крыж (Цвярская вобласць, Расія) надзейна датуецца XII стагоддзем, аднак яго форма выразна адрозніваецца ад Здудзіцкага. Таму Здудзіцкі, Тураўскія і ім падобныя крыжы адносяцца, верагодна, да X — XI стст., і першапачаткова з'яўляліся язычніцкімі выявамі. Можна меркаваць, што Здудзіцкі крыж спачатку быў выявай нейкага жаночага боства ў сярэдневяковых славян.

У час прыняцця і распаўсюджвання хрысціянства (з Х — ХІ стст.) ён быў пераасэнсаваны як хрысціянскі сімвал[4].

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Крыж усталяваны ў памяшканні храма Св. Марыі Магдаліны ў Парычах — вул. Кастрычніцкая, 1, тэл. +375 (0) (2342) 6 15 83.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Раманцоў, В. Ля здудзіцкіх курганоў // Светлагорскія навіны. 1994. 24 жніўня.
  • Романцов, В. Христианская святыня в Здудичах? // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2004. № 39. С. 4. (руск.) 
  • Лазарева, Л. Обретение креста // Светлагорскія навіны. 2008. 14 лютага. С. 2. (руск.) 
  • Романцов, В. Ещё одна святыня Парич // Ранак-плюс. 2008. № 11. (руск.) 
  • Навменова, Л. Обретённая святыня // Гомельская праўда. 2008. 14 лютага. С. 1. (руск.) 
  • Паўлаў, В. Старадаўнi каменны крыж // Светлагорскiя навiны. 2008. 13 сакавіка. С. 2.
  • Филипчик, В. В храме — каменный крест // Белорусская нива. 2008. 13 марта. (руск.)