Інтэрнэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадатак
Радок 116: Радок 116:
Сам пратакол ІР быў народжаны ў дыскусіях унутры арганізацыі [[IETF]] ({{lang-en|Internet Engineering Task Force}}, Task force — група спецыялістаў, пакліканая, каб вырашыць пэўную задачу) назву якой можна перакласкі як «Група дзеля вырашэння задач праектыравання Інтэрнэта». IETF і яе працоўныя групы досей займаюцца развіццём пратаколаў Сусветнай сеткі. Яны адкрыта дзеля публічнага ўдзелу і абмеркавання. Камітэты гэтай арганізацыі публікуюць т. зв. дакументы [[RFC]] (англ. Request for Comments — запыт каментатараў). У гэтых дакументах даюцца тэхнічныя спецыфікацыі і дакладныя тлумачэнні многіх пытанняў. Арганізацыя IAB (англ. Internet Architecture Board — Рада з архітэктуры Інтэрнэта) абвяшчае многія дакументы RFC [[Стандарты Інтэрнэта|Стандартамі Інтэрнэта]]. З 1992 года [[ETF]], [[IAB]] і шэраг іншых арганізацый утвараюць [[Таварыства Інтэрнэта]] (англ. Internet Society, [[ISOC]]) — арганізацыйную аснову дзеля розных даследчых і кансультацыйных груп, якія займаюцца развіццём Інтэрнэта.
Сам пратакол ІР быў народжаны ў дыскусіях унутры арганізацыі [[IETF]] ({{lang-en|Internet Engineering Task Force}}, Task force — група спецыялістаў, пакліканая, каб вырашыць пэўную задачу) назву якой можна перакласкі як «Група дзеля вырашэння задач праектыравання Інтэрнэта». IETF і яе працоўныя групы досей займаюцца развіццём пратаколаў Сусветнай сеткі. Яны адкрыта дзеля публічнага ўдзелу і абмеркавання. Камітэты гэтай арганізацыі публікуюць т. зв. дакументы [[RFC]] (англ. Request for Comments — запыт каментатараў). У гэтых дакументах даюцца тэхнічныя спецыфікацыі і дакладныя тлумачэнні многіх пытанняў. Арганізацыя IAB (англ. Internet Architecture Board — Рада з архітэктуры Інтэрнэта) абвяшчае многія дакументы RFC [[Стандарты Інтэрнэта|Стандартамі Інтэрнэта]]. З 1992 года [[ETF]], [[IAB]] і шэраг іншых арганізацый утвараюць [[Таварыства Інтэрнэта]] (англ. Internet Society, [[ISOC]]) — арганізацыйную аснову дзеля розных даследчых і кансультацыйных груп, якія займаюцца развіццём Інтэрнэта.


На думку многіх навукоўцаў з’яўленне Інтэрнэта — гэта пачатак новай эры у развіцці чалавецтва.
На думку многіх навукоўцаў з’яўленне Інтэрнэта — гэта пачатак новай эры у развіцці чалавецтва. Кантроль інтэрнэт-трафіку - гэта магчымасць абмежаваць доступ да пэўных рэсурсаў. З дапамогай простай праграмы кіраўнікі могуць адсачыць, на што трацяцца сродкі кампаніі.<ref>[https://advanced.name/ru/articles/24 Кантроль трафіку інтэрнэту, уліку сеткавага трафіку і хуткасці на кампутары.]</ref>


=== Пратаколы Інтэрнэта ===
=== Пратаколы Інтэрнэта ===

Версія ад 22:12, 30 верасня 2019

Частковая мапа Інтэрнэта, заснаваная на дадзеных 15 студзеня 2005 года з сайта www.opte.org/maps. кожная лінія намалявана паміж двума вузламі, злучаючы IP-адрасы. Даўжыня лініі паказвае часовую затрымку пінг паміж вузламі. Мапа прадстаўляе меней чым 30 % сетак класа С, даступных дзеля сбору дадзеных у 2005 годзе. Колер лініі адпавядае яе размяшчэнню паводле RFC 1918. Выкарыстоўваюцца наступныя колеры:
     цёмна-сіні: net, ca, us      зялёны: com, org      чырвоны: mil, gov, edu      жоўты: jp, cn, tw, au, de      фіялетавы: uk, it, pl, fr      залаты: br, kr, nl      белы: ru, ws, tv, pro

Інтэрнэ́т[1][2][3] (англ.: Internet, ад Interconnected Networks — аб’яднаныя сеткі) — глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў, якую ў 1989 годзе распрацавалі брытанскі навуковец Цім Бернерс-Лі і бельгійскі — Роберт Каё.

З дапамогай вучоных з Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (ЕАЯД) Бернерс-Лі і Каё стварылі міжнародную сетку для абмену навуковымі звесткамі. Іх распрацоўка стала агульнадаступнай у 1991 годзе. У 1994 годзе налічвалася каля пяцісот сайтаў. У 2009 годзе іх колькасць перавысіла 80 мільёнаў[4].

Інтэрнэт складаецца з многіх тысяч карпаратыўных, навуковых, урадавых і дамашніх камп’ютарных сетак. Часта яго называюць сусветным (ці глабальным) сецівам або павуціннем[4], або проста сеціва.

Паводле даных Міжнароднага саюза электрасувязі ААН, 23 % насельніцтва зямлі карыстаецца сецівам. Заснавальнікам першага інтэрнэт-партала (Global Network Navigator), што ўтрымваўся на прыбыткі ад рэкламы, стаў Дэйл Доэрці[4]. У сярэдзіне 2015 года колькасць карыстальнікаў дасягнула 3,3 млрд чалавек. Шмат у чым гэта было абумоўлена шырокім арспаўсюдам сотавых тэлефонаў з доступам у Інтэрнэт стандартаў 3G і 4G, развіццём сацыяльных сетак і зніжэннем кошту інтэрнэт-трафіка[5].

Скланенне

Слова «Інтэрнэт» скланяецца па правілах беларускай граматыкі як назоўнік мужчынскага роду, нічым не адрозніваецца ад такіх слоў, як «інтэрнат» і «інтэрфейс», і мае другі тып скланення. Таму трэба пісаць: «у І\інтэрнэце», «структура І\інтэрнэта»[6][7].

Гісторыя

Перадгісторыя

«35 гадоў Інтэрнэту», паштовая марка Азербайджана 2004 года
Джозэф Ліклайдэр, адзін з піянераў даследвання міжкамп’ютарнай сувязі, пачатак 1960-х гг

Першай даследчай праграмай у накірунку хуткай перадачы паведамленняў кіраваў Джозэф Ліклайдэр, які апублікаваў у 1962 годзе працу «Galactic Network». Дзякуючы Ліклайдэру з’явілася першая дэталёва распрацаваная канцэпцыя камп’ютарнай сеткі. Яна была падмацавана працамі Леанарда Клейнрока ў галіне тэорыі камутацыі пакетаў дзеля перадачы дадзеных (1961—1964).

У 1962 годзе Пол Бэран з RAND Corporation падрыхтаваў даклад «On Distributed Communication Networks». Ён прапанаваў выкарыстоўваць дэцэнтралізаваную сістэму звязаных паміж сабою камп’ютараў (усе камп’ютары ў сетцы раўнапраўныя), якая нават пра разбурэнні яе часткі будзе працаздольная. Гэтым вырашаліся две важныя задачы — забяспячэнне працаздольнасці сістэмы і незнішчальнасць дадзеных, якія апынулія захаванымі на далёкіх адзін ад аднаго камп’ютарах. Было прапанавана перадаваць паведамленні ў лічбавым, а не аналагавым выглядзе. Само паведамленне прапанавалася разбіваць на невялікія порцыі — «пакеты», і перадаваць па распаўсюджанай сетцы ўсе пакеты адначасова. З дыскрэтных пакетаў, якія дайшлі да месца прызначэння, паведамленне зноў «збіралася».

У 1967 годзе Лары Робертс (Lawrence G.Roberts) прапанаваў звязаць паміж сабою кам’ютары ARPA. Пачынаецца праца над стварэннем першай інтэрнэт-сістэмы ARPANet. Паралельна ў Англіі Дональд Дэвіс (Donald Watts Davies) распрацаваў канцэпцыю сеткі і дадаў у яе істотную дэталь — камп’ютарныя вузлы павінны не толькі перадаваць дадзеныя, але і зрабіцца перакладчыкамі розных камп’ютарных сістэм і моў. Менавіта Дэвісу належыць паняцце «пакет» дзеля пазанчэння фрагментаў файлаў, якія перасылаюцца асобна. Паміж Каліфарнійскім універсітэтам у Лос-Анджэлесе, Стэндфарскім даследчым інстытутам (Stanford Research Institute), Каліфарнійскім універсітэтам у Санта-Барбары і Універсітэтам у штаце Юта (Utah State University) усталёўваецца спецыяльны кабель сувязі. Група спецыялістаў Фрэнка Харта (Frank Hart) з BBN распачала вырашэнне тэхналагічных праблем па арганізацыі сеткі ARPANET[5][8].

Распрацоўка такой сеткі была даручана Каліфарнійскаму ўніверсітэту ў Лос-Анджэлесе, Стэнфардскаму ўніверсітэту, Універсітэту Юты і Універсітэту штата Каліфорнія ў Санта-Барбары. Камп’ютарная сетка была названа ARPANET (англ.: Advanced Research Projects Agency Network), і ў 1969 годзе ў межах праекта сетка аб’яднала чатыры пазначаных навучальных установы. Усе працы фінансаваліся Міністэрствам абароны ЗША. Затым сетка ARPANET пачала актыўна арсці і развівацца, яе пачалі выкарыстоўваць вучоныя з розных абласцей навукі.

«Нараджэнне» Інтэрнэта, 1969 год

Першы сервер ARPANET быў усталяваны 2 верасня 1969 года ў Каліфарнійскім універсітэце (Лос-Анджэлес). Камп’ютар Honeywell DP-516 меў усяго 24 кб аператыўнай памяці (вялізная лічба на той час)[9].

29 кастрычніка 1969 года ў 21:00 паміж двума першымі вузламі сеткі ARPANET, якія знаходзіліся на адлегласці ў 640 км — у Каліфарнійскім універсітэце Лос-Анджэлеса (UCLA) і ў Стэнфардскім інстытуце (SRI) — правялі сеанс сувязі. Чарлі Клайн (Charley Kline) імкнуўся выканаць выдаленае падключэнне з Лос-Анджэлеса да камп’ютара ў Стэнфардзе. Паспяховую перадачу кожнага ўведзненага сімвала яго калега Біл Дзюваль (Bill Duvall) падзвярджаў па тэлефоне.

У першы раз атрымалася перадаць усяго 2 сімвалы «LO» (спачатку планавалася перадаць «LOG»), пасля чаго сетка перастала функцыянаваць. «LOG» павінна было азначаць слова LOGIN (каманда ўваходу ў сістэму). у працоўны час сістэму вярнулі ўжо ў 22:30, і наступная спроба аказалася паспяховай. Менавіта гэту дату (29 кастрычніка 1969 года) можна лічыць днём нараджэння Інтэрнэта[10].

Развіццё ў 1970-я гг

Да 1971 года была распрацавана першая камп’ютарная праграма дзеля адпраўкі электроннай пошты па сетцы. Гэтая праграма адразу стала папулярнай.

У 1973 годзе да сеткі былі падключаныя праз трансатлантычны тэлефонны кабель першыя замежныя арганізацыі Вялікабрытаніі і Нарвегіі, сетка стала міжнароднай.

У 1970-я гады сетка служыла пераважна дзеля рассылання электроннай пошты, тады ж з’явіліся першыя спісы паштовага рассылання, групы навін і дошкі аб’яў. Аднак у той час сетка яшчэ не магла лёгка ўзаемадзейнічаць з іншымі сеткамі, якія былі пабудаваны па іншых тэхнічных стандартах. У канцы 1970-х гг. пачалі імкліва развівацца пратаколы дадзеных, якія былі стандартызаваныя ў 19821983 гадах. Актыўную ролю ў распрацоўцы і стандартызацыі сеткавых пратаколаў выконваў Джон Постэл. 1 студзеня 1983 года сетка ARPANET перайшла з пратакола NCP на TCP/IP, які паспяхова ўжываецца дагэтуль дзеля аб’яднання (ці, як яшчэ кажуць, «напластавання») сетак. Менавіта ў 1983 годзе паняцце «Інтэрнэт» замацавалася за сеткай ARPANET.

З’яўленне NSFNet, 1980-я гг

У 1984 годзе была распрацавана сістэма даменных імён (англ.: Domain Name System, DNS).

У 1984 годзе ў сеткі ARPANET з’явіўся моцны канкурэнт: Нацыянальны навуковы фонд ЗША (NSF) заснаваў вялізную міжнародную сетку NSFNet (англ.: National Science Foundation Network), якая была складзена з болей дробных сетак (уключаючы вядомыя тады сеткі Usenet і Bitnet) і мела значна вялікшую прапускную здольнасць, чым ARPANET. Да гэтай сеткі за год падключыліся каля 10 тысяч камп’ютараў, назва «Інтэрнэт» стала павольна пераходзіць на NSFNet.

У 1988 годзе быў распрацаваны пратакол Internet Relay Chat (IRC), дзякуючы чаму ў Інтэрнэце сталі магчымымі зносіны ў рэальным часу (чат).

З’яўленне Сусветнай павуціны (WWW), 1989 год

Цім Бернерс-Лі, брытанскі вучоны, галоўны стваральнік сучаснага Інтэрнэта ў 1989 годзе

У 1989 годзе ў Еўропе, у сценах Еўрапейскай рады па ядзерных даследваннях (ЦЕРН) нарадзілася канцэпцыя Сусветнай павуціны. Яе прапанаваў знакаміты брытанскі вучоны Цім Бернес-Лі, ён жа цягам двух гадоў распрацаваў пратакол HTTP, мову HTTP і індэтыфікатары URI. Суаўтарам Ціма Бернеса-Лі па фармуліроўцы ідэі і задач праекта World Wide Web у ЦЕРН, бельгійскі даследчык Роберт Каё, растлумачыў пазней яго разуменне вытокаў гэтага праекта:

"

Гісторыя ўсіх вялікіх вынаходцтваў, як гэта даўно і добра вядома, базуецца на вялікай колькасці іх папярэднікаў. У выпадку з Сусветнай павуцінай (World Wide Web, скарочана - WWW) трэба было б у гэтым кантэксце, відаць, пазначыць як мінімум два найважнейшыя поспехі праекта шляху развіцця і назапашвання ведаў і тэхналогій: 1) гісторыя развіцця сістэм тыпу гіпертэксту...; 2) Інтэрнэт-пратакол, які, па сутнасці, і зрабіў сусветную сетку камп’ютараў рэальнасцю.

"

[11]

У 1990 годзе сетка ARPANET скончыла сваё існаванне, цалкам прайграўшы канкурэнцыю NSFNet. У гэтым жа годзе было зафіксавана падключэнне да інтэрнэта па тэлефоннай лініі (т. зв. «дазво́н», англ.: dialup access).

У 1991 годзе Сусветная павуціна стала агульнадаступнай у Інтэрнэце, а ў 1993 годзе з’явіўся знакаміты веб-браўзэр NCSA Mosaic. Сусветная павуціна набірала папулярнасць.

"

Можна лічыць, што існуюць две адметна розныя эры ў гісторыі Web: да браўзэра Mosaic Марка Андрысэна і пасля.

Менавіта спалучэнне веб-пратакола ад Ціма Бернес-Лі, які забяспечыў камунікацыю, і браўзэра (Mosaic) ад Марка Андрысэна, які прадставіл функцыянальны дасканалы карыстальніцкі інтэрфейс, стварыла ўмовы дзеля цяпершняга выбуху (цікавасці да Веб). За першыя 24 месяцы, якія прайшлі пасля з’яўлення браўзэра Моsaic, Web прайшоў стадыю ад поўнай невядомасці (за межамі лічанай колькасці людзей унутры вузкай групы вучоных і спецыялістаў толькі аднаго мала каму вядомага профіля дзейнасці) да поўнай і абсалютна паўсюль ў свеце яго распаўсюджанасці.

"

[12]

У 1995 годзе NSFNet вярнулася да ролі даследчай сеткі, маршрутызацыяй усяго трафіка інтэрнэта цяпер займаліся сеткавыя правайдэры, а не суперкамп’ютары Нацыянальнага навуковага фонда.

У тым жа 1995 годзе Сусветная павуціна стала асноўным дастаўнікам інфармацыі, перагнаўшы па трафіку пратакол перасылкі файлаў FTP. Быў утвораны Кансорцыюм Сусветнай павуціны (W3C). Можна сказаць, што Сусветная павуціна пераўтварыла Інтэрнэт і стварыла яго сучасны воблік. З 1996 года Сусветная павуціна амаль цалкам падмяняе паняцце «інтэрнэт».

1990-я і цяперашні час

У 1990-я гады інтэрнэт аб’яднаў у сабе большасць існуючых тады сетак (хаця некаторые, такія як Фіданэт, засталіся самастойнымі). Аб’яднанне выглядала болей прывабным дзякуючы адсутнасці адзінага кірайніцтва, а таксама дзякуючы адкрытасці тэхнічных стандартаў інтэрнэта, што рабіла сеткі незалежнымі ад бізнэса і пэўных кампаній. У1997 годзе у інтэрнэце ўжо налічвалася 10 млн камп’ютараў, было зарэгістравана каля 1 млн даменных імён. Інтэрнэт стаў вельмі папулярным сродкам абмена інфармацыяй.

У цяперашні час падключыцца да інтэрнэта можна праз спадарожнікі сувязі, радыёканалы, кабельнае тэлебачанне, тэлефон, сотавую сувязь, спецыяльныя оптыка-валаконныя лініі ці электраправады. Сусветная сетка стала неадымнай часткай жыцця амаль ва ўсіх краінах свету.

Цягам пяці гадоў інтэрнэт дасягнуў аўдыторыі звыш 50 мільёнаў карыстальнікаў. Іншым сродкам камунікацыі патрабавалася значна больш часу дзеля дасягнення такой папулярнасці[13]:

Інфармацыйнае асяроддзе Час, гадоў
Радыё 38
Телебачанне 13
Кабельнае тэлебачанне 10
Інтэрнэт 5

З 22 студзеня 2010 года прамы доступ у інтэрнэт атрымаў экіпаж міжнароднай касмічнай станцыі[14].

Асновы арганізацыі сеткі Інтэрнэт

Ключавыя прынцыпы Інтэрнэта

Інтэрнэт скаладаецца з вялізнай колькасці карпаратыўных, хатніх, навуковых і ўрадавых сетак. Аб’яднанне розных па архітэктуры сетак стала магчымым дзякуючы пратаколу IP (англ. Internet Protocol) і прынцыпе маршрутызацыі пакетных дадзеных. Пратакол ІР быў створаны агнастычным у дачыненні да фізічных каналаў сувязі. То бок любая сетка перадачы лічбавых дадзеных можа перадаваць інтэрнэт-трафік. На сутыкненнях сетак спецыяльныя маршрутызатары займаюцца сартыроўкай і перанакіраваннем пакетаў дадзеных, базуючыся на ІР-адрасах атрымальнікаў гэтых пакетаў. Пратакол ІР стварае адзіную адрасную прастору у маштабах усяго свету, але ў кожнай асобна ўзятай сетцы можа існаваць свая ўласная адрасная прастора. Такая арганізацыя ІР-адрасоў дазваляе маршрутызатарам адназначна вызначаць далейшы напрамак дзеля кожнага, нават найменьшага пакета дадзеных. У выніку паміж рознымі сеткамі Інтэрнэта не адбываецца канфліктаў і дадзеныя дакладна і без перашкод перадаюцца ад сеткі да сеткі па ўсёй планеце.

Сам пратакол ІР быў народжаны ў дыскусіях унутры арганізацыі IETF (англ.: Internet Engineering Task Force, Task force — група спецыялістаў, пакліканая, каб вырашыць пэўную задачу) назву якой можна перакласкі як «Група дзеля вырашэння задач праектыравання Інтэрнэта». IETF і яе працоўныя групы досей займаюцца развіццём пратаколаў Сусветнай сеткі. Яны адкрыта дзеля публічнага ўдзелу і абмеркавання. Камітэты гэтай арганізацыі публікуюць т. зв. дакументы RFC (англ. Request for Comments — запыт каментатараў). У гэтых дакументах даюцца тэхнічныя спецыфікацыі і дакладныя тлумачэнні многіх пытанняў. Арганізацыя IAB (англ. Internet Architecture Board — Рада з архітэктуры Інтэрнэта) абвяшчае многія дакументы RFC Стандартамі Інтэрнэта. З 1992 года ETF, IAB і шэраг іншых арганізацый утвараюць Таварыства Інтэрнэта (англ. Internet Society, ISOC) — арганізацыйную аснову дзеля розных даследчых і кансультацыйных груп, якія займаюцца развіццём Інтэрнэта.

На думку многіх навукоўцаў з’яўленне Інтэрнэта — гэта пачатак новай эры у развіцці чалавецтва. Кантроль інтэрнэт-трафіку - гэта магчымасць абмежаваць доступ да пэўных рэсурсаў. З дапамогай простай праграмы кіраўнікі могуць адсачыць, на што трацяцца сродкі кампаніі.[15]

Пратаколы Інтэрнэта

У дадзеным выпадку пратакол — спосаб узаемадзеяння, абмену дадзенымі паміж камп’ютарамі ў час працы ў сетцы. Каб розныя камп’ютары маглі працаваць разам, яны павінны «размаўляць адной мовай», то бок выкарыстоўваць аднолькавыя пратаколы. Сукупнасць гэтых пратаколаў завуць сцекам пратаколаў TCP/IP.

Ніжэй у алфавітным парадку пералічаны найболей распаўсюджаныя сеткавыя пратаколы адпаведна мадэлі OSI:

Субкультура сеткі Інтэрнэт

Сучасны Інтэрнэт мае таксама мноства сацыяльных і культурных аспектаў[16]. Ён з’яўляецца ўніверсальным асяроддзем дзеля спаткання, разваг і дыстанцыйнага навучання. Так, паводле даследванняў Оксфардскага ўніверсітэта, падлеткі, якія маюць доступ да Інтэрнэта, атрымліваюць вышэйшыя адзнакі, чым тыя, хто не маюць[17].

З дапамогай Інтэрнэта стала магчымай электронная камерцыя і аплата паслуг анлайн. Дзеля многіх людзей Інтэрнэт — спосаб заробку. А ў цэлым Інтэрнэт — гэта адбітак сучаснага грамадства і светапогляду.

Адной з праяў субкультуры Інтэрнэта з’яўляецца Дзень бяспечнага інтэрнэта, які святкуецца штогадова з 2004 года, у другі аўторак лютага.

Інтэрнэт супольнасці

Інтэрнэт прапануе шырокія магчымасці дзеля зносін. У іх лёгка знайсці людзей з падобнымі захапленнямі, хобі, светапоглядам. Акрамя таго, у сетцы псіхалагічна значна прасцей весці размову, чым у рэальнасці. Гэтыя прычыны абумоўліваюць стварэнне і актыўнае развіццё інтэрнэт-супольнасцей — гуртой людзей з супольнымі захапленнямі і поглядамі, якія маюць зносіны пераважна праз інтэрнэт. Такія суполкі выконваюць усё болей вожную ролю ў жыцці ўсяго сучаснага грамадства.

Інтэрнэт-залежнасць

З ростам папулярнасці Інтэрнэта сталі з’яўляцца і негатыўныя наступствы. Некаторыя людзі настолькі захапляюцца віртуальнай прасторай, што праводзяць за камп’ютарам 18 гадзін у суткі і болей. Такую залежнасць шмат хто параўноўвае ў тытунепаленнем і наркаманіяй. Вызначэнне інтэрнэт-залежнасці гучыць так: «Гэта непераможнае імкненне выйсці ў Інтэрнэт, знаходзячыся ў off-line, няздольнасць выйсці з Інтэрнэта, знаходзячыся on-line». Паводле розных даследванняў, сёння інтэрнэт-залежнымі з’яўляюцца каля 10 % карыстальнікаў па ўсім свеце. Псіхалогія ўжо распрацоўвае методыкі пераадольвання інтэрнэт-залежнасці.

Інтэрнэт-знаёмствы

Знаёмствы ў Інтэрнэце звыччайна звязваюць з забавай або пошукам чалавека за мяжой. Абодва напрамкі нярэдка спалучаюцца разам. Надта рэдка можна знайсці службу знаёмстваў, якія здзесніваюць выключна сур’ёзныя знаёмствы дзеля шлюбу, акрамя знаёмстваў хрысціян ці, наогул людзей з традыцыйнымі поглядамі на шлюб.

Кіберпанк

Інтэрнэт, кіберпрастора і віртуальная рэальнасці знайшлі свой адбітак у сучасным мастацтве. Яшчэ з сярэдзіны 1980-х гг сфарміраваўся асаблівы жанр навуковай фантастыкі. Найчасцей ён малюе вельмі змрочную, жорсткую будучыню, дзе высокія тэхналогіі спалучаюцца з беднасцю, бандытызмам, уладай карпарацый.

Браўзеры

Браўзер — камп’ютарная праграма дзеля прагляду інтэрнэц-старонак.

Існуе даволі шмат браўзэраў. Сярод з найболей папулярных Google Chrome, Internet Explorer, Mozilla Firefox, Safari і Microsoft Edge.

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Слоўнік іншамоўных слоў» пад рэд. Булыкі.
  2. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мінск: «Энцыклопедыкс». 2009. — 300 с. ISBN 978-985-6742-83-8
  3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы… інтэрнэ’т пішуцца з літарай э //Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)
  4. а б в Цім Бернерс-Лі: Будучыня інтэрнэту нашмат больш мінулага// Беларускія навіны IT. 24 красавіка 2009
  5. а б Интернет, краткая история и влияние на общество / 978-3-659-81847-9 / 9783659818479 / 365981847X. www.lap-publishing.com. Праверана 1 сакавіка 2016.
  6. Служба русского языка
  7. Вопрос № 233502 Грамота.ру
  8. Хроники ИТ-революции - Батыр Каррыев - Ridero. ridero.ru. Праверана 1 сакавіка 2016.
  9. Hobbes' Internet Timeline 10.1 by Robert H’obbes' Zakon
  10. Денис Борн.. Интернету — 40 лет. Как всё начиналось…. 3DNews (30 кастрычніка 2009). Праверана 2 снежня 2009.
  11. …путь развития Web-технологий
  12. Web как «следующий шаг» революции персональных компьютеров
  13. Новое лицо аукциона. Компьютерра–Онлайн (2 сакавіка 1999). Праверана 4 кастрычніка 2009.
  14. Экипаж МКС получил прямой доступ к интернету
  15. Кантроль трафіку інтэрнэту, уліку сеткавага трафіку і хуткасці на кампутары.
  16. Інтернет. Сайти. Мережеві спільноти. Авторська стаття про неформальний бік інтернету, субкультуру мережевих спільнот, та сайти українською мовою у форматі PDF.
  17. Інтернет корисний для підлітків. Учні, які користуються Нетом отримують вищі оцінки. Тексти.org.ua. 29.01.2013.

Спасылкі