Іаган Густаў Гаснер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Густаў Гаснер
ням.: Johann Gustav Gassner
Дата нараджэння 17 студзеня 1881(1881-01-17)
Месца нараджэння Берлін, Германія
Дата смерці 5 лютага 1955(1955-02-05) (74 гады)
Месца смерці Люнебург, Германія
Грамадзянства Германія
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар Берлінскі ўніверсітэт (1905)
Вядомы як аўтар прац па фітапаталогіі і фізіялогіі раслін
Партыя
Член у
Узнагароды
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gassner».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Іаган Густаў Гаснер (ням.: Johann Gustav Gassner; 17 студзеня 1881, Берлін — 5 лютага 1955, Люнебург) — нямецкі батанік, фітапатолаг.

Біяграфія

З 1907 па 1910 выкладаў у Сельскагаспадарчым універсітэце ў Мантэвідэа (Уругвай) — прафесар батанікі і фітапаталогіі. З 1911 працаваў ва ўніверсітэце Кіля.

З 1915 года — ва ўніверсітэце Ростака.

З 1918 — прафесар батанікі ў Тэхнічным універсітэце Браўншвайга, быў рэктарам у 1932—1933 гадах.

У 1934—1939 гадах ўзначальвае дзяржаўную службу аховы раслін і біялагічную службу кампаніі «Fahlberg-List AG» ў Магдэбургу.

У 1945 годзе зноў узначаліў Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт (рэктар) і заставаўся на гэтай пасадзе да 1948 года.

З 1946 — прэзідэнт Саюза сельскагаспадарчых і лясных устаноў.

Доктар філасофскіх і доктар прыродазнаўчых навук.

Член Нямецкай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» і Шведскай акадэміі сельскагаспадарчых навук.

Ганаровы доктар Гётынгенскага ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі