Багдан Багданавіч Саламярэцкі
Багдан Багданавіч Саламярэцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Галоўчынскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Дажбог Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 мая 1589 Крычаў |
||||||
Смерць | 1630 | ||||||
Род | Саламярэцкія | ||||||
Бацька | Багдан Іванавіч Саламярэцкі | ||||||
Маці | Ева з Корсакаў | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[1] | ||||||
Дзейнасць | палітык |
Князь Багдан Багдановіч Саламярэцкі (1589 — 1630) — беларускі магнат герба «Равіч», староста крычаўскі (з 1620), адзін з найбольш паслядоўных абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
Прадстаўнік княжацкага роду Саламярэцкіх (Рурыкавічы). Сын князя Багдана Іванавіча Саламярэцкага (? — 1602) і Евы Корсак.
Багдан Багданавіч Саламярэцкі нарадзіўся 30 мая 1589 года ў Крычаве. Яго хросным быў нейкі жабрак, пры хрышчэнні атрымаў другое імя Ісакі Далмацкі. Выхоўваўся ў духу вернасці праваслаўю. З 5 гадоў Багдан пачаў вучыцца ў Лаўрэнція Зізанія, а ў канцы 1590-х гадоў бацька запрасіў іншага вядомага настаўніка і прапаведніка Мялеція Сматрыцкага, пад кіраўніцтвам якога малады Багдан Саламярэцкі праходзіў навучанне. Пасля яны разам выехалі на вучобу ў Еўропу. Багдан вучыўся ва ўніверсітэтах Брэслаў, Нюрнберга, Лейпцыга і Вітэнберга.
Пасля свайго вяртання з-за мяжы ў 1604 працягваў справу бацькі адносна падтрымкі праваслаўя ў Літве і Беларусі. Разам з князем Багданам Агінскім Багдан Саламярэцкі падтрымліваў дзейнасць Віленскага і Менскага праваслаўных брацтваў.
У 1620 у князь Багдан Саламярэцкі быў прызначаны старостам крычаўскім. У 1626 у вырашыў у сваім маёнтку Баркалабава заснаваць Свята-Духаў манастыр для процідзеяння уніі. Аднак гэты план не паспеў ўвасобіць з прычыны раптоўнай смерці ў 1630 годзе. Яго справу завяршыла сястра Алена з мужам Багданам Статкевічам.
Зноскі
- ↑ Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 107.
Літаратура
- Саламярэцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
- Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 86-121.