Род Саламярэцкіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Саламярэцкія)
Jump to navigation Jump to search
Саламярэцкія
POL COA Sołomerecki.svg
Герб «Равіч»
Краіна паходжання Смаленскае княства
Тытул князі
Першы з роду Іван Дзмітрыевіч
Апошні з роду Ян Уладзіслаў
Адгалінаванне роду Расціславічаў Смаленскіх

Саламярэцкія — княжацкі род, галіна Рурыкавічаў з Расціславічаў Смаленскіх.

Прозвішча паходзіць ад маёнтка Саламярэч у Мінскім павеце (цяпер в. Саламярэчча Мінскага раёна).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачынальнікам роду лічыцца кн. Іван Дзмітрыевіч Шах, праўнук смаленскага князя Святаслава Іванавіча (загінуў у 1386). Іван Дзмітрыевіч меў сыноў Юрыя, Фёдара і Сямёна. Сын Юрыя — Васіль, паводле думак некаторых даследчыкаў, быў пачынальнікам рускага дваранскага роду Тацішчавых. Ад Фёдара або Сямёна паходзіць уласна род Саламярэцкіх.

Прадстаўнікі роду ў асноўным займалі ўрады на ўсходзе ВКЛ (Мсціслаў, Магілёў, Крычаў). Пазней адна галіна роду перасялілася ў Пінскі павет. Былі праваслаўнымі, але ў XVII ст. перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1641 годзе са смерцю кн. Яна Уладзіслава Саламярэцкага.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

 Васіль Іванавіч (? — 1540), дзяржаўца магілёўскі з 1520
 х Ганна Іванаўна Уладыка (? — 1560), д. Івана Уладыкі
 │ 
 ├─>Андрэй Васілевіч (? — 1541)
 │  х Таміла Мсціслаўская (? — 1555), д. князя Міхаіла Мсціслаўскага
 │
 ├─>Іван Васілевіч (? — 1582), першы кашталян мсціслаўскі з 1566
 │  х1 Багдана Сапега (? — да 1550), д. Паўла Сапегі
 │  х2 Ганна Глябовіч (? — пасля 1593), д. Яна Глябовіча
 │  │ 
 │  └─>(ад 2 шлюбу) Багдан Іванавіч (? — 1602), староста крычаўскі з 1580
 │     х Ева Корсак, д. Баркулаба Корсака
 │     │ 
 │     └─>Багдан Багданавіч (15891630), староста крычаўскі з 1620
 │ 
 ├─>Фёдар Васілевіч (? — каля 1540), староста медніцкі
 │ 
 ├─>Багдан Васілевіч (? — 1565), староста рагачоўскі з 1560
 │  х Фядора Гальшанская (? — каля 1576), д. князя Юрыя Гальшанскага-Дубровіцкага
 │  │ 
 │  └─>Іван Багданавіч (? — 1602), перасяліўся ў Пінскі павет
 │     х1 Беата Дольская
 │     х2 Малгажата Лысакоўская, д. Мікалая Лысакоўскага
 │     │ 
 │     └─>Мікалай Леў (? — 1626), кашталян смаленскі з 1623
 │        х Рэгіна Госцкая, д. Габрыэля Госцкага
 │        │ 
 │        └─>Ян Уладзіслаў (? — 1641), маршалак пінскі з 1629
 │           х2 Ганна Валовіч (? — 1669), д. Пятра Валовіча
 │ 
 └─>Юрый Васілевіч (? — 1559), староста ашмянскі ў 1549—1550
    х Ганна Адзінцэвіч, д. князя Сямёна Адзінцэвіча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]