Антон Стафанавіч Бархаткоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 04:22, 29 студзеня 2018, аўтар Tatiana Matlina (размовы | уклад) (→‎Спасылкі: шаблон:пачатак артыкула)
Антон Стафанавіч Бархаткоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 студзеня 1915(1915-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 2001(2001-03-24) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм, сацыялістычны рэалізм
Уплыў В. К. Бялыніцкі-Біруля
Уплыў на Ігар Бархаткоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анто́н Стафа́навіч Бархатко́ў (нар. 17 студзеня 1915, вёска Шчаглоўка, Касцюковіцкі раён24 сакавіка 2001, Мінск) — беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991).

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (1945–1948). У 1943–1944 гг. прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні першай выстаўкі беларускага мастацтва ў Маскве, прысвечанай 25-годдзю ўтварэння БССР. Прымаў удзел у арганізацыі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Вучань і прадаўжальнік традыцый В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сыны Антона Стэфанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялыніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі прафесійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чынам стварыў сапраўдную мастацкую дынастыю[1].

Творчасць

Аўтар шырокавядомых карцін «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Ганачак» (1947), «Першая песенька» (1957, НММ РБ), «Поўдзень на сенакосе», «Вясна на Нёмане» (1960), «Красавіцкі дзень» (1964), «Вясна», «Сінія цені» (1968), «Апошні прамень», «Бэз» (1970), «Залатая восень» (1981), «Любімыя дубы Якуба Коласа. Мікалаеўшчына» (1982), «Ветраны дзень на возеры Мсціна» (1986), «Рабінка» (1994), «Ранішняе сонца» (1997) і іншыя. Удзельнік выставак у Мінску (1967, 1980, 1988, 1995, 2000), а таксама ў Бельгіі (1993), Італіі (1996), Галандыі (1997).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеях Магілёва, Гродна, Гомеля, Бялынічаў, Касцюковічаў[2], Траццякоўскай галерэі ў Маскве і іншых.

У філатэліі

Літаратура

  • Бархаткоў Антон Стафанавіч//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. т. 2.–Мн., 1996.–С. 322.

Спасылкі

Зноскі

Шаблон:Painter-stub