Народная Воля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:28, 4 жніўня 2018, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
«Народная Воля»
Арыгінальная
назва
Narodnaja Volya
Тып 2 разы на тыдзень
Выдавец УП «Народная Воля»
Рэдактар Іосіф Сярэдзіч
Галоўны рэдактар Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч
Заснавана ліпень 1995
Мова беларуская, руская
Кошт 0.44 BYN
Галоўны офіс 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а
Вэб-сайт nv-online.info

Народная Воля — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца з ліпеня 1995 года на беларускай і рускай мовах. Галоўны рэдактар з моманту заснавання — Іосіф Сярэдзіч.

Гісторыя

Створана Іосіфам Сярэдзічам, які дагэтуль працаваў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» — афіцыйнай газеты Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.[1] Каб выканаць свой грамадскі абавязак перад чытачамі, Іосіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Яе чытачамі стала значная частка аўдыторыі «Народнай газеты».

Выключэнне з каталога (2005—2008)

З лістапада 2005 года газета была выключана з каталога «Белпошты» і распаўсюджавалася валанцёрамі. У канцы лістапада 2008 года з'явілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газета «Народная Воля» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджвання і падпісныя каталогі «Белпошты», а таксама зможа друкавацца ў Беларускім доме друку. І ўжо 25 лістапада газета заключыла дамовы з «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выдання праз рознічную сетку кіёскаў і па падпісцы. Таксама заключана дамова на друкаванне газэты ў сталічным Беларускім доме друку.[2] Раней выданне друкавалася ў Смаленску.

25 студзеня дырэктару РУП «Белсаюздрук» І. В. Дудзічу быў накіраваны ліст, у якім рэдакцыя з-за просьбаў чытачоў аб немагчымасці набыць газэту ў рознічным продажы, заклікала кіраўніцтва Белсаюздруку павялічыць колькасьць прадаваных выданьняў да 7500 экзэмпляраў. Але кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» у сваім лісьце заявіла, што не плануе прымаць у продаж большы наклад.[3]

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 171. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012