Дзівінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:21, 22 лістапада 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Дзівінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзівін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 5 494
Дзівінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дзі́вінскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дзівін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Чэмерскага і Ягмінавіцкага сельсаветаў[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Восаўскага сельсавета (населеныя пункты Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 5494 чалавекі[3], з іх 88,8 % — беларусы, 7,9 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 289 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Кобринского района Брестской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.