Аніскавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аніскавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аніскавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 11 мая 2012
Насельніцтва (2009) 475
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ані́скавіцкі сельсавет (руск.: Онисковичский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Аніскавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзены вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец[1]. 11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзецкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 475 чалавек[3], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.