Тэвельскі сельсавет
Тэвельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Тэўлі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 535 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Тэ́вельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Тэўлі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 11 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Казішчанскага і Стрыгаўскага сельсаветаў, вёскі Бяроза Касцінская, Дахлава, Казішча і Каменка перададзены ў склад Яроміцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2535 чалавек[2], з іх 84,7 % — беларусы, 8,7 % — украінцы, 5,6 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.