Эдвард Матэй Ромер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:22, 22 лістапада 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Біяграфія: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
Эдвард Матэй Ромер
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 верасня 1848(1848-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1900(1900-02-10) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Эдвард Ян Ромер
Маці Соф’я з Белазораў[d]
Жонка Юзэфа з Чахоўскіх[d]
Дзеці Рэгіна з Ромераў[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба Віленская гімназія
Дрэздэнская акадэмія мастацтваў  (англ.)
Мюнхенская акадэмія мастацтваў?!
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Матэй Ян Ромер (польск.: Edward Mateusz Jan Römer; 19 верасня 1848, Волагда, Расійская імперыя22 лістапада 1900[1] ці 10 лютага 1900[2], в. Лунна, Расійская імперыя) — мастак. З шляхецкага роду Ромераў. Брат Альфрэда Ізідора Ромера.

Біяграфія

Партрэт бацькі Эдварда Яна Ромера
Паэт Антанас Страздас, 1877

Нарадзіўся ў Волагдзе, дзе бацька Эдвард Ян Ромер разам з маці Эдварда Матэя Зоф'яй з Белазораў адбываў 13-гадовую ссылку за супрацоўніцтва з эмісарам Маладой Польшчы Шыманам Канарскім.

У 1852 годзе сям'я вярнулася на Радзіму, дзе жылі ў радавым маёнтку ці ў Вільні. Здольны Эдвард Матэй Ромер вучыўся малюнку спачатку ў бацькі мастака-аматара, а потым у Канута Русецкага і Яна Зянкевіча. У 1867 годзе скончыў Віленскую гімназію і выехаў на вучобу ў Дрэздэнскую акадэмію мастацтваў  (англ.) дзе ён вучыўся пад кіраўніцтвам К. Шульц. Малюнкі Э. М.Ромера змяшчаліся ў «Лейпцігскай ілюстраванай газеце  (ням.)». У 1870 годзе Ромер перавёўся ў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў?!, дзе вучыўся ў Г. Аншуца, А. Сойтца, А. Ромберга, у майстэрні баталіста Ф. Адама. Ромер Падтрымліваў адносіны з эмігрантамі з былой Рэчы Паспалітай В. Чахурскім, Ю. Брандтам, Ю. Косакам, М. Гедымскім. Пэўны час Эдвард Ромер працаваў у майстэрні Ксаверыя Пілата. Першыя працы ў Мюнхене «Вяртанне з ярмаркі» і «Пікет».

З 1873 годзе падчас падарожжа пабываў у Вене, Меране, Варшаве. У 1878 годзе вярнуўся ў Вільню і адкрыў на вуліцы Бокшта ў старым доме Ромераў мастацкую майстэрню, якой карыстаўся ёй сумесна з братам Альфрэдам Ізідорам Ромерам і сябрам Францішкам Юргілевічам.

У гэты час пісаў ён галоўным чынам бытавыя жанравыя сцэнкі, пейзажы: «Завіруха», «Перад вакзалам», «Перад майстэрняй». Маляваў партрэты «Каваль», «Сялянін у футравай шапцы». Майстэрскі напісаны «Партрэт бацькі мастака» — свайго сябра Ю. Юргілевіча.

Шэраг яго твораў прысвечаны ўдзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага: «Патруль», «Хаціна ў лесе». Пэндзлю Эдварда Матэя Ромера належыць партрэт народнага літоўскага паэта Антанаса Страздаса  (літ.) (190x101, алей). На палатне паўстае постаць волата. Палац, месцячковыя дамы, нават ветраны млын у параўнанні з ім здаюцца цацачнымі. Паэт бы магутная глыба стаіць на зямлі, сягаючы да неба. Апрануты сціпла, ён стаміўся, зняў галаўны ўбор і навесіў на руку ковенькі, на якую апіраецца, у правай руцэ трымае хусцінку, якой толькі што выцер твар. Непакорныя валасы, шырокі твар, прасветлены лоб, на маршчыністым валявым задуменным твары трывога і надзея. Складваецца ўражанне, што паэт вандруе па вёсках і мястэчках, заклікаючы народ да змагання за лепшую долю.

Два вершніка, 1872

У 1873 годзе працы Ромера экспанаваліся ў Кракаўскім Таварыстве Сяброў Выяўленчых Мастацтваў  (польск.): «Адпачынак перад карчмой», «Вузкакалейка на Літве», «Чыгуначная станцыя», У парку», «Куліч», «Пад таполямі», «Мяцеліца». На выстаўцы ў Варшаве палотны «Чыгуначная станцыя», «На запусты», «Пасля работы», «Вяртанне» былі куплены Таварыствам Заахвочвання Выяўленчых Мастацтваў  (польск.).

16 сакавіка 1880 года ажаніўся з Юзэфай Чахоўскай гербу «Окша», дачкой Аляксандра Чахоўскага і Валерыі Ромер, і атрымаў у якасці пасагу Лунна. Ад Юзэфы меў дачку Эльжбету і сына Валяр'яна (нар. 1881).

Зімовы пейзаж

У 1894 годзе на выстаўке сучаснага мастацтва ў Львове карціна «Мяцеліца-2» атрымала срэбраным медалем.

Ромер выстаўляў свае працы ў Парыжы, Вене, Берліне, Мюнхене, дзе карціна «Мая хата» атрымала прыз і была куплена прафесарам мастацтва з Бруселя І. Дэ Гасам. Апошнімі яго працамі былі пейзажы з хлопчыкам на кані, зімовая карціна «Тры каралі» і нескончаная праца «Ад'езд дыцэзіі жмудскага біскупа». Таксама Ромер пакінуў многа эскізаў.

Ромер пасля цяжкага запалення лёгкіх меў клопаты са здароўем, але не пакідаў маляваць. Памёр Эдвард Матэй Ромер 10 лютага 1900 года ў Лунне. Пахаваны ў радавой капліцы ў Троках. Карціны Ромера захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве («Амазонка»), Кракава («На папасцы-2»), у Літоўскім мастацкім музеі  (літ.) ў Вільнюсе (7 работ) і ў музеі Каўнаса.

Зноскі

Спасылкі