Аграгарадок Лунна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Лунна)
Перайсці да: рух, знайсці
Аграгарадок
Лунна
Лунна. Забудова (02).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
>1 000 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Паштовы індэкс
231606
Аўтамабільны код
4
Аграгарадок Лунна (Беларусь)
Аграгарадок Лунна
Аграгарадок Лунна (Гродзенская вобласць)
Аграгарадок Лунна

Лу́нна[1] (трансліт.: Lunna, руск.: Лунна) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, на поўдзень ад Нёмана. Адміністрацыйны цэнтр Лунненскага сельсавета. Насельніцтва складае 1165 чалавек (1997). Знаходзіцца ў 26 км на захад ад Мастоў, размешчана на шашы Р41 і Р44.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Лунна згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводсства. У 1546 тут утварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе быў збудаваны мураваны касцёл Св. Ганны.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лунна апынулася ў складзе ў Гарадзенскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1886 у мястэчку існавалі касцёл, сінагога, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходская школа, фельчарскі пункт, пошта.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскага мірнага дагавора (1921) Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 тут было 307 двароў.

У 1939 Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлка Скідзельскага раёна. У 1955 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 473 двары, на 1997 — 559 двароў.

У 2006 годзе насельніцтва Лунны складала 1000 чалавек. У сярэдзіне жніўня 2009 каля школы на загаду мясцовага селсавета знішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагоддзі. Пад знішчэнне трапілі найбольш каштоўныя гадаваныя дрэвы[2].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінагога (XVIII ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  2. У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк // «Наша Ніва», 24 жніўня 2009.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  4. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 830.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  6. Новікава Г. Лунна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 401.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. С. 370.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]