Антопальскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антопальскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Антопаль
Дата ўтварэння 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 183 (без Антопаля)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Анто́пальскі сельсавет (руск.: Антопольский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрвтарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Антопаль.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Антопальскі пассавет у складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў Драгічынскім раёне. 8 сакавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Першамайскага сельсавета. 17 верасня 2013 года створаны Антопальскі сельсавет, які ўключыў усе населеныя пункты скасаванага Антопальскага пассавета (Антопаль, Вулька, Горыцы, Губерня, Падлессе, Першамайск, Свеклічы, Татарнавічы) і скасаванага Дзеткавіцкага сельсавета (Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын) і частку населеных пунктаў скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік)[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў без Антопаля) — 1173 чалавекі[2], з іх 94,1 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі