Перайсці да зместу

Дзеткавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзеткавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзеткавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 873
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дзе́ткавіцкі сельсавет (руск.: Детковичский сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзеткавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Іласкага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[2], 30 ліпеня 1973 года — вёска Старая Цемра[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзеткавіцкага сельсавета было 11 населеных пунктаў[4]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Антопальскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 873 чалавекі[6], з іх 94,4 % — беларусы[7].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 11 населеных пунктаў: Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.