Антопальскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антопальскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Антопаль
Дата ўтварэння 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 183 (без Антопаля)
Код аўтам. нумароў 1

Анто́пальскі сельсавет (руск.: Антопольский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Антопаль.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Антопальскі пассавет у складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў Драгічынскім раёне. 8 сакавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Першамайскага сельсавета[1]. 17 верасня 2013 года створаны Антопальскі сельсавет, які ўключыў усе населеныя пункты скасаванага Антопальскага пассавета (Антопаль, Вулька, Горыцы, Губерня, Падлессе, Першамайск, Свеклічы, Татарнавічы) і скасаванага Дзеткавіцкага сельсавета (Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын) і частку населеных пунктаў скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік)[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў без Антопаля) — 1173 чалавекі[3], з іх 94,1 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]