Поразаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поразаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 43 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Поразава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
18 кастрычніка 2013
Дата скасавання 30 красавіка 1958
Насельніцтва (2009) 1 637 (без Поразава)
Плошча 202,22 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

По́разаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Поразава. Плошча — 220,22 км².

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Поразаў. З 20 верасня верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лескаўскага сельсавета[1]. 30 красавіка 1958 года скасаваны ў сувязі з наданнем вёсцы Поразаў статуса гарадскога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассавета.

Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года пассавет увайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Крапіўніцкага сельсавета, 14 лютага 1977 года — тэрыторыя скасаванага Гарнастаевіцкага сельсавета. 18 кастрычніка 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 1637 чалавек[3], з іх 51,5 % — беларусы, 44,6 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 263 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Свислочского района Гродненской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.