Перайсці да зместу

Бераставіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бераставіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
19 студзеня 1996
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 751
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Бераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вялікабераставіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 20 верасня 1944 года гарадскі пасёлак) Вялікая Бераставіца. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ёдзіцкага сельсавета[1]. 19 студзеня 1996 года з часткі Бераставіцкага пассавета ўтвораны Бераставіцкі сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пархімаўскага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадкі Пархімаўцы і Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Ліснявічы, Людзвінова, Лявонавічы, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно), у склад Малабераставіцкага сельсавета перададзена частка тэрыторыі з вёскамі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 751 чалавек[3], з іх 79,9 % — беларусы, 10,3 % — палякі, 7,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.