Куршынавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куршынавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Куршынавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 20 снежня 2013
Насельніцтва (2009) 1 260
Куршынавіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Куршы́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Куршынавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тальмінавіцкага сельсавета[1]. 20 снежня 2013 скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчароўскага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1260 чалавек[3], з іх 66,0 % — беларусы, 30,3 % — палякі[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў:аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.