Падлескі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Падлескі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Падлессе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
6 красавіка 1981
Дата скасавання 3 ліпеня 1972,
20 снежня 2013
Насельніцтва (2009) 1 459
Падлескі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Падле́скі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Падлессе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жарабковіцкага сельсавета[1]. 3 ліпеня 1972 года перайменаваны ў Жарабковіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Жарабковічы. 6 красавіка 1981 года Падлескі сельсавет утвораны зноў. 20 снежня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Жарабковіцкага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1459 чалавек[3], з іх 94,3 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Падлессе, вёскі Зубелевічы, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.