Альхоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альхоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Альхоўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940, 20 мая 1968
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 721
Альхоўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Альхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Альхоўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альхавецкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альхоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пад’язаўлеўскага сельсавета[1], які 20 мая 1968 года перайменаваны ў Альхоўскі сельсавет з пераносам цэнтра ў вёску Альхоўцы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Малагарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска Літоўка[3]. 23 снежня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малагарадзішчанскага сельсавета.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1721 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.