Свяціцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свяціцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Свяціца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
23 снежня 1997
Дата скасавання 22 красавіка 1957,
20 снежня 2013
Насельніцтва (2009) 822
Свяціцкі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 1

Свя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Свяціца.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Свяціцкі, цэнтр перанесены ў вёску Свяціца[1]. 22 красавіка 1957 года далучаны да Ляхавіцкага раёна і скасаваны, тэрыторыя далучана да Крывошынскага сельсавета. 23 снежня 1997 года ўтвораны зноў у складзе Ляхавіцкага раёна з часткі Крывошынскага сельсавета. Цэнтр — вёска Свяціца. Уключаў 2 населеных пункта — вёскі Навасёлкі і Свяціца. Скасаваны 20 снежня 2013 года, тэрыторыя далучана да Крывошынскага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 822 чалавекі[3], з іх 97,3 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.