Ганчароўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганчароўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ганчары
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 106
Ганчароўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 1

Ганчаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ганчары.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Мініцкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мядзведзіцкага і Цыганскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Мінічы. 4 чэрвеня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Ганчароўскі, цэнтр перанесены ў вёску Ганчары. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куршынавіцкага сельсавета (аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж)[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (13 населеных пунктаў) — 1106 чалавек[3], з іх 72,5 % — беларусы, 24,8 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.