Востраўскі сельсавет (Ляхавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Востраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Востраў
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 134
Востраўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Во́страўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Востраў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуцкага сельсавета, 6 красавіка 1981 года — тэрыторыя скасаванага Тухавіцкага сельсавета.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2134 чалавекі[1], з іх 94,6 % — беларусы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.