Бакунскі сельсавет (Пружанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:38, 7 студзеня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{значэнні|Спасылка=Бакунскі сельсавет}} {{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Ко...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Бакунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бакуны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 лістапада 2005
Насельніцтва
  • 894 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 1

Баку́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бакуны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бакуны. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ткачоўскага сельсавета[1]. 12 жніўня 1957 года сельсавет перайменаваны ў Ткачоўскі, 5 жніўня 1974 года — зноў у Бакунскі. 18 лістапада 2005 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лінаўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак: Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі і Ткачы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 18 ноября 2005 г. № 190 Об изменениях административно-территориального устройства Пружанского района Брестской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.