Крыніцкі сельсавет (Пружанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Крыніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 лютага 2002
Код аўтам. нумароў 1

Крыні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крыніца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Шчэрчаўскага сельсавета перададзена вёска Ясень[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крыніцкага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 26 лютага 2002 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Шарашоўскага пассавета.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.