Шчарчоўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шчарчоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Шчарчова
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 867
Шчарчоўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Шчарчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Шчарчова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэрчаўскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэрчава. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 15 студзеня 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродскага сельсавета[1]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Шчарчоўскі, а яго цэнтр — у Шчарчова.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 867 чалавек[2], з іх 86,2 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 5,8 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1962 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.