Ружанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ружанскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ружаны
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
29 мая 2015
Дата скасавання 1 снежня 2009
Ружанскі сельсавет на карце
Часавы пояс +3
СААТА 1256755000
Тэлефонны код +375 1632
Код аўтам. нумароў 1

Ружа́нскі сельсавет (да 2015 года — Ружа́нскі пасялко́вы саве́т) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Ружаны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

16 ліпеня 1954 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР утвораны Ружанскі сельсавет шляхам аб’яднання скасаваных Бярэзніцкага і Малочкаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Калазубскага сельсавета (населеныя пункты Бор-Ліпы, Кавалі, Мікіцічы, Юндзілы)[2]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Паўлаўскі сельсавет, адначасова Вольскі сельсавет перайменаваны ў Ружанскі сельсавет. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 у склад Ружанскага пасялковага савета ўключаныя ўсе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцвілы, Шчытна — ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавета; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Байкі, Блізная, Бор-Ліпы, Воля, Заполле, Кавалі, Карасі, Куляны, Малочкі, Манчыкі, Поланск, Уласавічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы — ліквідаванага Ружанскага сельсавета[3].

29 мая 2015 года Ружанскі пасялковы савет быў ператвораны ў сельсавет[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Банк законов. Праверана 1 лістапада 2011.
  4. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.