Лунненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лунненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лунна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 318
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Лу́нненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лунна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 снежня 1955 года статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім ране. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глядавіцкага сельсавета (населеныя пункты Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы)[1]. 28 жніўня 2013 года ў склад Гудзевіцкага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі, у склад Дубненскага сельсавета — вёска Пладовая[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[3], з іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.