Жылічы (Мастоўскі раён)
Вёска
Жылічы
|
Жы́лічы[1] (трансліт.: Žyličy, руск.: Жиличи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лунненскага сельсавета.
У 1940—1961 гадах цэнтр Жыліцкага сельсавета. Да 26 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Глядавіцкага сельсавета[2].
Геалогія[правіць | правіць зыходнік]
На плошчы паміж Жылічамі і вёскай Няцечы Гродзенскага раёна залягае Няцецкае радовішча глін. Паклад у выглядзе дзвюх лінз звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны стужачныя. Ва ўскрышы супескі, радзей пяскі, торф.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх