Мастоўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мастоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Масты Правыя
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 046
Плошча 244,57 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Масто́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Масты Правыя.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Масты 2-я. У склад сельсавета ўвайшлі 11 вёсак (4735 жыхароў). З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Занёманскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. 5 мая 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Масты Правыя. 28 мая 2001 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малькавіцкага сельсавета. 28 жніўня 2013 года далучана тэрыторыя скасаванага Мікелеўшчынскага сельсавета (аграгарадок Мікелеўшчына, вёскі Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Цельмукі, Шэўчыкі) і частка скасаванага Зарудаўеўскага сельсавета (вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3046 чалавек[3], з іх 59,2 % — беларусы, 35,2 % — палякі, 4,0 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.