Лунненскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лунненскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лунна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2011) 1 326 чал
Шчыльнасць 15,71 чал./км²
Плошча 84,4 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Лу́нненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лунна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 снежня 1955 года статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. У 1977 годзе скасаваны хутары Бярэзінка і Татаршчына[1]. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глядавіцкага сельсавета (населеныя пункты Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы)[2]. 28 жніўня 2013 года ў склад Гудзевіцкага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі, у склад Дубненскага сельсавета — вёска Пладовая[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], з іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.