Леў Апалінарыевіч Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Апалінарыевіч Ваньковіч
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Мінскі павятовы маршалак
1863 — 1872
Папярэднік Ігнат Стэфанавіч Багдашэўскі
Пераемнік Павел Міхайлавіч Хамянтоўскі

Нараджэнне 1831(1831)
Расійская імперыя
Смерць пасля 1881
Род Ваньковічы
Бацька Апалінарый Янавіч Ваньковіч (?—1857)
Маці Ізабэла Абуховіч
Жонка Паўліна Аляксандраўна Манюшка
Дзеці Павел Эдвард Апалінарый Ваньковіч[d] і Леў Львовіч Ваньковіч

Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881) — мінскі павятовы маршалак (1863—1872), буйны землеўласнік Мінскай губерні.

Паходжанне і сям'я

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Магілёўскай і Мінскай губернях Расійскай імперыі.

Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Паўлінай Аляксандраўнай Манюшкай, суседкай па Ігуменскаму павету[1].

Дзеці:

  • Аляксандра (нар. 1861 г.).
  • Павел (нар. 1862 г.), ажаніўся з графіняй Кларай-Сафіяй Патоцкай, валодаў маёнткамі Шыпяны, Алесіна і Поцічава[1].
  • Андрэй (нар. 1863)[2].
  • Леў (1872—1949), ажаніўся з графіняй Стэфаніяй Густаваўнай Плятэр (Броэль-Плятэр), валодаў маёнткамі Волма і Смілавічы[1].

Службовая дзейнасць

Расійскімі ўладамі як лаяльны каталіцкі дваранін і буйны маёнтковец быў прызначаны на пасаду мінскага павятовага маршалка (1863—1872). Атрымаў прыдворны чын камер-юнкера Расійскага двара.

Маёнткі

Стаў адзіным спадчыннікам свайго бацькі, дзеда і прадзеда. Валодаў спадчыннымі маёнткамі Волма, Шыпяны, Алесіна; у 1874 г. у якасці пасагу атрымаў за жонкай Паўлінай Манюшкай маёнтак Смілавічы, а пазней і маёнтак Поцічава — пасля смерці Чэслава Манюшкі.

Грамадская і гаспадарчая дзейнасць

У 1878 г. мінскі губернскі маршалак (1877—1897) Васіль Іванавіч Паўлаў, імкнучыся прыцягнуць да працы ў Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі (1876—1921) і мясцовых дваран каталіцкага паходжання («палякаў»), накіраваў у ліку першых асоб запрашэнне да членства ў арганізацыі былому мінскаму павятоваму маршалку (1863—1872) Льву Ваньковічу.

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.] ; сост.: Н.А. Голубева, Н.М. Усова, Л.В. Языкович ; под научной редакцией В.И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
  • Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.