Леў Апалінарыевіч Ваньковіч
Леў Апалінарыевіч Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнат Стэфанавіч Багдашэўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Міхайлавіч Хамянтоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1831 |
||||||
Смерць | не раней за 1881 | ||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Апалінарый Янавіч Ваньковіч | ||||||
Маці | Ізабела з Абуховічаў[d] | ||||||
Жонка | Паўліна з Манюшкаў[d] | ||||||
Дзеці | Павел Эдвард Апалінарый Ваньковіч[d] і Леў Львовіч Ваньковіч |
Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881) — мінскі павятовы маршалак (1863—1872), буйны землеўласнік Мінскай губерні.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Магілёўскай і Мінскай губернях Расійскай імперыі.
Службовая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Расійскімі ўладамі як лаяльны каталіцкі дваранін і буйны маёнтковец быў прызначаны на пасаду мінскага павятовага маршалка (1863—1872). Атрымаў прыдворны чын камер-юнкера Расійскага двара.
Маёнткі
[правіць | правіць зыходнік]Стаў адзіным спадчыннікам свайго бацькі, дзеда і прадзеда. Валодаў спадчыннымі маёнткамі Волма, Шыпяны, Алесіна; у 1874 г. у якасці пасагу атрымаў за жонкай Паўлінай Манюшкай маёнтак Смілавічы, а пазней і маёнтак Поцічава — пасля смерці Чэслава Манюшкі.
Грамадская і гаспадарчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1878 г. мінскі губернскі маршалак (1877—1897) Васіль Іванавіч Паўлаў, імкнучыся прыцягнуць да працы ў Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі (1876—1921) і мясцовых дваран каталіцкага паходжання («палякаў»), накіраваў у ліку першых асоб запрашэнне да членства ў арганізацыі былому мінскаму павятоваму маршалку (1863—1872) Льву Ваньковічу.
-
Палац у Смілавічах, фота раней 1917 г.
-
Палац у Смілавічах, фота 2008 г.
-
Вежа палаца ў Смілавічах, фота 2008 г.
-
Палац у Смілавічах (від ззаду), фота 2008 г.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Паўлінай Аляксандраўнай Манюшкай, суседкай па Ігуменскаму павету[1].
Дзеці:
- Аляксандра (нар. 1861 г.).
- Павел (нар. 1862 г.), ажаніўся з графіняй Кларай-Сафіяй Патоцкай, валодаў маёнткамі Шыпяны, Алесіна і Поцічава[1].
- Андрэй (нар. 1863)[2].
- Леў (1872—1948), ажаніўся з графіняй Стэфаніяй Густаваўнай Плятэр (Броэль-Плятэр), валодаў маёнткамі Волма і Смілавічы[1].
Зноскі
- ↑ а б в «СОВЕТ» РОДА ВАНЬКОВИЧЕЙ
- ↑ Ваньковічы. Слаўны род зямлі беларускай(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
- Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.