Мінскае рэальнае вучылішча
Мінскае рэальнае вучылішча | |
---|---|
Заснавана | 1880 |
Тып | рэальнае вучылішча |
Вучняў | 113-268 |
Адрас | вул. Захар'еўская?! |
Мінскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова?!, якая працавала ў Мінску і знаходзілася на рагу Захар'еўскай?! і Паліцэйскай (цяпер скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы[1].
Гісторыя
Мінскае рэальнае вучылішча было ўрачыста адкрыта 1 ліпеня 1880 года. Праз дзесяць гадоў яго гадаванцамі было 113 юных гараджан, а да 1913-га іх колькасць вырасла да 268 чалавек[1].
Вучылішча мела некалькі кабінетаў — натуральна-гістарычны, механічны, фізічны, малявальны і іншыя. Тут жа працавалі бібліятэка і лабараторыя. Вялікая ўвага надавалася ў навучальнай установе і фізічнай падрыхтоўцы. У пачатку XX стагодзьдзя, адмыслова для заняткаў гімнастыкай быў узведзены яшчэ адзін корпус. Навучанне не абмяжоўвалася рамкамі «сухой» тэорыі: для маладых людзей іх настаўнікі праводзілі экскурсіі на мінскія прадпрыемствы. Для многіх выпускнікоў вучылішча яно было стартавай пляцоўкай для іх сур’ёзнай кар’еры. Яны працягвалі сваю адукацыю ў Маскоўскім, Пецярбургскім, Харкаўскім тэхналагічным , а таксама Рыжскім політэхнічным інстытутах?![1].
Пасля рэвалюцыі 1917 года вучылішча спыніла сваё існаванне. У канцы 20-х гадоў XX стагоддзя тут, па адрасе Савецкая, 107, працаваў Мінскі дзяржаўны беларускі педагагічны тэхнікум імя Усевалада Ігнатоўскага[1], ў другой палове саракавых гадоў - сярэдняя школа №42.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Мінскага рэальнага вучылішча[2].
Будынак
Будынак для вучылішча быў спраектаваны мінскім губернскім архітэктарам Канстанцінам Увядзенскім.
Ваенныя бамбёжкі 1941 года пашкадавалі будынак былога рэальнага. На фотаздымках канца 40-х яно захавана яшчэ цэлым. А 1950 (год 70-годдзя вучылішча), відаць, стаў для яго фатальным. На здымку, зробленым у гэты час, грузавікі вязуць у нябыт матэрыяльныя «часцінкі» яго гісторыі. У нашы дні на месцы навучальнай установы — праезная частка праспекта Незалежнасці (з боку невялікага гастранома на рагу з вуліцай Янкі Купалы)[1].
Дырэктары
- Іван Іванавіч Самойла (на 1908 год)[3][4]
Вядомыя выпускнікі
- Вітольд Іосіфавіч Банькоўскі — палітык, мэр Вільнюса
- Шмарыя Хаімавіч Левін — адзін з ініцыятараў стварэння Тэхніёна (Ізраільскага тэхналагічнага інстытута)
- Барыс Віктаравіч Платонаў — народны артыст СССР.
- Ісак Ісаевіч Рэйнгольд — дзяржаўны дзеяч БССР і СССР
- Іона Лазаравіч Фрэйдзін — савецкі географ, эканаміст
- Хвядос Сяргеевіч Шынклер — беларускі празаік, драматург і сцэнарыст
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б в г д Минское реальное училище (руск.)
- ↑ Минское реальное училище Минской дирекции народных училищ, город Минск Минского уезда Минской губернии (руск.)
- ↑ Памятная книжка Минской губернии на 1908 високосный год
- ↑ Яго сын, Уладзімір Іванавіч Самойла, стане першым настаўнікам Івана Луцэвіча — Легенды учителя Купалы (руск.)
Спасылкі
- Минское реальное училище (руск.)