Хвядос Сяргеевіч Шынклер
Хвядос Сяргеевіч Шынклер | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 верасня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1942 (39 гадоў) |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, сцэнарыст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Хвядос Сяргеевіч Шынклер (22 верасня 1903, Заслаўе[1], цяпер Мінскі раён — 25 кастрычніка 1942, фронт пад Сталінградам) — беларускі празаік, драматург і сцэнарыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы (1914—1920). З 1919 працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля — бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў удзельнікам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1929—1931 — супрацоўнік бабруйскай газеты «Камуніст», са снежня 1931 — сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газеты «Ударнік» (Жлобін). У 1935—1941 працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў ваенным вучылішчы ў г. Кыштым Чалябінскай вобл.
Дэбютаваў допісамі ў газеты ў 1922. Першае апавяданне надрукаваў у 1928. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), апавяданне «Блок» (1933), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на рускай мове ў 1942 у Маскве). Аўтар аповесці для дзяцей «Петрык-завадатар» (1935). У 1960 выйшлі Выбраныя творы, у 1984 — кніга апавяданняў, аповесцей, успамінаў «Апошні рэйс».
Напісаў п'есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939), кінасцэнарый «Шчаслівы шлях» (з Ю.Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі.
Зноскі
- ↑ Шинклер Федос Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 694. — 737 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шынклер Хвядос // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Шынклер Хвядос // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Заслаўі
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Выпускнікі Мінскага рэальнага вучылішча
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Беларусі
- Драматургі СССР
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты СССР
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Загінулі ў баі
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Постаці Рудзенска