Нясвіжскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:22, 18 красавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Нясвіжскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заазер’е
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 3 477
Нясвіжскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Нясві́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Заазер’е.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — горад Нясвіж (не ўваходзіў у склад сельсавета). 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карцэвіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва)[1]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Заазер’е.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3477 чалавек[2], з іх 84,7 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 5,7 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.