Астроўскі сельсавет (Нясвіжскі раён)
Выгляд
| Астроўскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
| Уключае | 8 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Астроўкі |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Дата скасавання | 28 мая 2013 |
| Насельніцтва (2009) | 881 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 5 |
Астро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Астроўкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзейскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 881 чалавек[2], з іх 89,8 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,8 % — палякі[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Астроўкі, вёскі Краснагоркі, Макашы, Малінаўка, Новіны, Прасці, Стаўпішчы, Янчыцы.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.