Веньямін Іосіфавіч Вацякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веньямін Іосіфавіч Вацякоў
Вениамин Иосифович Вотяков
Дата нараджэння 1 жніўня 1921(1921-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2014(2014-05-18) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера вірусалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, акадэмік АМН СССР, акадэмік РАМН, прафесар
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1945 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1961 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1966 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1981

Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (1 жніўня 1921, г. Бугуруслан, Арэнбургская вобласць, Расія - 18 мая 2014[1], г. Мінск) — беларускі вірусолаг[2]. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Акадэмік НАН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія

Скончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут у 1943 годзе[2]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[2]. З 1946 года працаваў ва Уфімскім інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Мечнікава, з 1947 года быў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-даследчага кантрольнага інстытута імя П. А. Тарасевіча  (руск.). З 1950 года ў Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: у 1950—1986 дырэктар[2], у 1986-1998 загадчык аддзела, з 1998 па 2006 - галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая і практычная дзейнасць

Стварыў беларускую школу вірусолагаў.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 103 вынаходстваў, а таксама навуковага адкрыцця («З'ява рэгуляцыі гіперпаразітызму  (руск.) імунітэтам пазваночных», 1988).

Аўтар навуковых прац па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні клешчавога энцэфаліту  (руск.), поліяміэліту, удасканаленні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу, туберкулёзу[2].

Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў[2].

Падрыхтаваў 15 дактароў і 39 кандыдатаў навук.

Ушанаванне

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), «Знакам Пашаны» (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.

Асноўныя працы

  • Западный клещевой энцефалит Мн.: Беларусь, 1978 (сумесна з І. І. Протасам, В. М. Жданавым).
  • Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн.: Беларусь, 1990 (у суаўтарстве).
  • Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (у суаўтарстве).
  • Клещевые энцефалиты Евразии. Вопросы экологии, молекулярной эпидемиологии, нозологии, эволюции: монография / В. И. Вотяков, В. М. Злобин, Н. П. Мишаева. — Новосибирск, 2002. — 438 с.

Зноскі

  1. Памяти Вениамина Иосифовича Вотякова // Веды. - 2014. - 26 мая. - С. 7
  2. а б в г д е Вотяков Вениамин Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0

Спасылкі