Вірусалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вірусалогія — навука аб вірусах, якая сканцэнтравана на наступных аспектах вірусаў: іх структура, класіфікацыя і эвалюцыя, шляхі заражэння і выкарыстання клетак-гаспадароў для ўзнаўлення, іх узаемадзеянні з фізіялогіяй і імунітэтам заражанага арганізма, захворванні, якія яны выклікаюць, метады іх ізалявання і размнажэння, і іх выкарыстання ў даследаваннях і тэрапіі. Вірусалогія лічыцца раздзелам мікрабіялогіі і медыцыны.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Агульная вірусалогія вывучае прыроду вірусаў, іх будову, размнажэнне, біяхімію, генетыку, паходжанне і пашырэнне ў прыродзе.
  • Медыцынская, ветэрынарная і сельскагаспадарчая вірусалогія даследуе патагенныя вірусы, іх інфекцыйныя ўласцівасці, распрацоўвае меры папярэджання, дыягностыкі і лячэння захворванняў, якія імі выклікаюцца.
  • Малекулярная вірусалогія

Гісторыя вірусалогіі[правіць | правіць зыходнік]

Слова "вірус" з'явілася ў 1599 годзе і першапачаткова азначала "яд" [1].

Самая ранняя форма вакцынацыі, вядомая як варыаляцыя, была распрацавана некалькі тысяч гадоў таму ў Кітаі. Яна звязана з ужываннем матэрыялаў ад хворых на воспу ў мэтах імунізацыі іншых. У 1717 годзе лэдзі Мэры Уортлі Мантэгю назірала за гэтай практыкай у Стамбуле і паспрабавала папулярызаваць яе ў Англіі, але сутыкнулася з вялікім супраціўленнем. У 1796 годзе Эдуард Джэнер распрацаваў больш бяспечны метад, з выкарыстаннем каровінай воспы, каб паспяхова імунізаваць хлопчыка супраць воспы, і гэтая практыка атрымала шырокае распаўсюджанне. Прышчэпкі супраць іншых вірусных захворванняў, у тым ліку паспяховай вакцынацыі супраць шаленства, былі зроблены Луі Пастэрам у 1886 годзе. Прырода вірусаў, аднак, была яшчэ незразумелая для гэтых даследчыкаў.

Вірусалогія як навука пачала фарміравацца ў канцы 19 стагоддзя пасля адкрыцця рускім вучоным Дз.І. Іваноўскім у 1892 годзе віруса тытунёвай мазаікі. Узбуджальнік мазаічнай хваробы называўся Дз.І. Іваноўскім па-рознаму, тэрмін «вірус» яшчэ не быў уведзены, іх называлі то «фільтруючыміся бактэрыямі», то проста «мікраарганізмамі».

У 1898 годзе галандскі батанік Марцін Беерынк паўтарыў вопыты Дз.І. Іваноўскага і назваў такія мікраарганізмы «фільтруючыміся вірусамі».[2] У скарочаным выглядзе гэта назва і стала пазначаць дадзеную групу мікраарганізмаў.

Былі вызначаны вірусы яшчуру (1898) і жоўтай ліхаманкі (1901), потым вірусы — узбуджальнікі шаленства, воспы, поліяміэліту, адру, герпесу.

У 1911 годзе Фрэнсіс Раус даказаў вірусную прыроду раку - саркомы Раус (толькі ў 1966 годзе, праз 55 гадоў, яму была ўручана за гэта адкрыццё Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне).[3]

Існаванне вірусаў, якія паражаюць бактэрыі (бактэрыяфагі), упершыню было прызнана Фрэдэрыкам Туортам ў 1911 годзе, і, незалежна, Феліксам Д'Эрэлем у 1917 годзе. Той факт, што бактэрыі могуць лёгка быць вырашчаны, прывёў да выбуху даследаванні вірусалогіі.

Прычына разбуральнай пандэміі іспанскага грыпу 1918 года была першапачаткова незразумелая. У канцы 1918 года французскія вучоныя паказалі, што «фільтруючыся вірус» можа перадаць захворванне людзям і жывёлам, выконваючы пастулаты Коха[4].

Вірусалогія ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Вірусалогія ў Беларусі.

На Беларусі распрацоўка пытанняў вірусалогіі пачалася ў 1924 годзе і звязана з вырабам і выкарыстаннем вакцын супраць воспы і шаленства.

Асноўныя навуковыя цэнтры па медыцынскай і ветэрынарнай вірусалогіі — Беларускія НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, эксперыментальнай ветэрынарыі, рыбнай гаспадаркі, БДУ і інш.

Распрацаваны актыўныя злучэнні супраць вірусаў грыпу, энцэфаліту і інш., удасканалена сістэма аховы пры даследаванні патагенных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (В.І.Вацякоў, П.Р.Рыцік, Э.У.Фельдман, Б.П.Савіцкі, І.І.Протас, М.А.Кавалёў, Л.М.Галаўнёў і інш.).

Асаблівае значэнне набываюць праблемы вывучэння вірусаў, якія выклікаюць пухлінныя працэсы, латэнтных вірусных інфекцый і ВІЧ-інфекцыі.

Сямейства вірусаў[правіць | правіць зыходнік]

У апошнім дакладзе Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (2005) пералічана 5450 вірусаў, арганізаваныя ў больш за 2000 відаў, 287 родаў, 73 сямействы і 3 парадкі.

Зноскі

  1. "Virus", Merriam-Webster, Inc,2011.
  2. Pennazio S (2007). "Genetics and virology: Two interdisciplinary branches of biology". Rivista di Bilogia 100 (1): 119–46. PMID 17592822. 
  3. Van Epps HL (2005). "Peyton Rous: Father of the tumor virus". Journal of Experimental Medicine 201 (3): 320. doi:10.1084/jem.2013fta. PMID 15756727. PMC: 2213042. http://jem.rupress.org/content/201/3/320.full.pdf. 
  4. The Medical and Scientific Conceptions of Influenza, Human Virology at Stanford

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Белоусова Р.В., Преображенская Э.А., Третьякова И.В. Ветеринарная вирусология. — КолосС, 2007. — 448 с. — ISBN 978-5-9532-0416-3
  • Букринская А.Г. Вирусология. — М.: Медицина, 1986. — 336 с.
  • Вирусология: В 3-х т. Т. 1: Пер. с англ. / Под ред. Б. Филдса, Д. Найпа, при участии Р. Ченока, Б. Ройзмана, Дж. Мелника, Р. Шоупа. — М.: Мир, 1989. — 492 с. — ISBN 5-03-000283-9
  • Вирусология: В 3-х т. Т. 2: Пер. с англ. / Под ред. Б. Филдса, Д. Найпа, при участии Р. Ченока, Б. Ройзмана, Дж. Мелника, Р. Шоупа. — М.: Мир, 1989. — 496 с. — ISBN 5-03-000284-7
  • Вирусология: В 3-х т. Т. 3: Пер. с англ. / Под ред. Б. Филдса, Д. Найпа, при участии Р. Ченока, Б. Ройзмана, Дж. Мелника, Р. Шоупа. — М.: Мир, 1989. — 452 с. — ISBN 5-03-000285-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]