Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Дата смерці не пазней за 1991
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера Эканамічная геаграфія
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Навуковая ступень Кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне Дацэнт
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны», Ордэн «Знак Пашаны»

Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд (1906, в. Малая Сліва Слуцкага павету -- да 1991, Мінск) — беларускі вучоны, выкладчык, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1926). У 1927 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1929 г. перавёўся на сацыяльна-эканамічны факультэт Педагагічнага інстытута, які скончыў у 1932 г. З 1926 па 1930 г. працаваў у Мінскім акружным аддзеле адукацыі. У 1930—1933 быў выкладчыкам і дырэктарам Мінскага будаўнічага тэхнікума, у 1933 г. пераведзены на працу ў Мінскі Гідратэхнікум. У 1935 г. дырэктар Цэнтральнага інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. З 1936 г. працуе ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага дэканам геаграфічнага факультэта і намеснікам дырэктара. У 1940 г. паступіў у аспірантуру БДУ, падрыхтаваў дысертацыю па тэме «Размяшчэнне прамысловасці Магілёўскай вобласці БССР», але абараніць яе не паспеў. З пачаткам вайны быў эвакуіраваны ў Саратаўскую вобласць, дзе працаваў у школе настаўнікам геаграфіі. У 1943 г. быў накіраваны на станцыю Сходня каля Масквы для працы у адноўленым БДУ, дзе выконваў абавязкі старэйшага выкладчыка і загадчыка Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ў сакавіку 1944 г. быў накіраваны на працу дырэктарам Мазырскага педагагічнага інстытута, затым дырэктарам Мінскага педінстытута. У маі 1945 г. быў прызначаны намеснікам Міністра народнай асветы БССР, у сакавіку 1948 г. дырэктарам Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. Паўторна падрыхтаваў і абараніў дэсертацыю. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. З 1961 г. загадчык кафедры палітэканоміі Інстытута замежных моў, адначасова выкладаў у БДУ. Узангароджаны медалем «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», двойчы ордэнам «Знак Пашаны» (1949, 1961).

Літаратура

  • Жаврид, М. Ф. Белорусское стекло / М. Ф. Жаврид. — Минск : Наука и техника, 1969
  • Новікаў, С. Я. Ля вытокаў стварэння мінскага МДЛУ / С. Я. Новікаў // Вестник Минского государственного лингвистического университета : Вестник МГЛУ : научно-теоретический ежегодник. — 2012. — № 11. — С. 219—223.

Спасылкі