Фундаментальная бібліятэка БДУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фундаментальная бібліятэка БДУ
Месцазнаходжанне

Flag of Belarus.svg Беларусь, Мінск,
пр-т Незалежнасці, 4, 220050

Заснавана

1921

Збор
Памер збору

2 млн.

Доступ і карыстанне
Выдача штогод

1,851 млн

Колькасць чытачоў

26 тыс.

Іншая інфармацыя
Дырэктар

Уладзімір Генадзевіч Кулажанка

Супрацоўнікі

138

Вэб-сайт

http://www.library.bsu.by/

Фундаментальная бібліятэка БДУ (ФБ БДУ) — адна з найстарэйшых і найбуйнейшых бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

ФБ БДУ — першая навуковая бібліятэка ў Беларусі; яна вядзе сваю гісторыю з 1921 года, мае каля 2 млн тамоў універсальнай айчыннай і замежнай літаратуры. Фонд рэдкіх і каштоўных выданняў уключае старадрукаваныя экземпляры, калекцыю рэвалюцыйнага друку і выданні першых гадоў савецкай улады, прыжыццёвыя і асабліва каштоўныя выданні работ класікаў навукі, літаратуры і мастацтва; выданні, што з'яўляюцца ўзорамі мастацкага афармлення і паліграфічнага выканання; мініяцюрныя і малафарматныя выданні, рэпрынты і факсіміле; выданні з аўтографамі асоб, вядомых у літаратуры, навуцы, грамадскім жыцці, прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ; нелегальныя і забароненыя дарэвалюцыйныя выданні; выданні, вернутыя з аддзела спецсховішча; лепшыя серыйныя выданні; кнігі, ілюстраваныя вядомымі мастакамі; экземпляры з экслібрысамі або ўладальніцкімі пячаткамі; экземпляры з цэнзурнымі праўкамі, маргіналіямі. Па стане на 1 студзеня 2015 г. карыстальнікаў абслугоўваюць 8 абанементаў, 13 чытальных залаў, 3 медыятэкі, 5 кафедральных і кабінетных бібліятэк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка, як і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пачала сваю працу 30 кастрычніка 1921 г. Яна была сфарміравана на аснове 40 тыс. тамоў, што былі перададзены Народным камісарыятам асветы БССР, і 20 тыс. тамоў з бібліятэкі былой Мінскай Духоўнай семінарыі[1].

Напачатку бібліятэка БДУ сумяшчала функцыі дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі, а таксама цэнтральнай бібліяграфічнай установы БССР (у складзе бібліятэкі былі створаны Беларуская кніжная палата і бібліяграфічнае бюро). У 1926 г. бібліятэка ператворана ў «Цэнтральную дзяржаўную кніжніцу пад назвай Беларуская дзяржаўная бібліятэка». Практычна ўвесь фонд (каля 270 тыс. адзінак) перадалі Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы. У 1931 г. у БДУ пачалося фарміраванне асобнай бібліятэкі. Да 1934 г. тут налічвалася 11 тысяч кніг і 3 тысячы часопісаў, працавала 6 чалавек.

Падчас вайны частка фонду была захвана. Пасля аднаўлення працы БДУ на станцыі Сходня пад Масквой была адкрыта і бібліятэка. Пасля вайны яна была адноўлена.

За сваю гісторыю бібліятэка шмат разоў мяняла месцазнаходжанне. Спачатку яна месцілася ў гімназіі Фальковіча (сёння — гістарычны факультэт БДУ), затым — у былым Юбілейным доме, у 1944 г. — у будынку фізіка-матэматычнага факультэта, з 1949 — у біялагічным корпусе. У 1962 г. бібліятэка пераехала ў галоўны корпус БДУ.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

ФБ БДУ з'яўляецца Рэспубліканскім каардынацыйным і метадычным цэнтрам для бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. На базе ФБ БДУ створана некалькі клубаў: Клуб аматараў паэтычнага слова «КЛУмБА», Кінаклуб «Фруза».

Інфармацыйныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэчны фонд ФБ БДУ — гэта багацейшы збор навуковых, вучэбных, даведачных, літаратурна-мастацкіх, афіцыйных, вытворча-практычных выданняў. Фонд фарміруецца ў адпаведнасці з тэматыкай навукова-даследчых работ, кірункаў адукацыйнай і выхаваўчай работы. Вучэбная літаратура складае каля 40 % фонду.

У ФБ БДУ функцыянуе электронны каталог (ЭК), які створаны на аснове АБІС MARC-SQL. ЭК уключае поўнае бібліяграфічнае апісанне дакументаў з 2004 г. Электронная бібліятэка (ЭБ) БДУ была уведзена ў эксплуатацыю 16 сакавіка 2010 г. Паводле Webometrics Ranking of World Universities[en][2], у 2013 годзе ЭБ БДУ займала 97 месца ў свеце [3].

Кіраўнікі бібліятэкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1920—1921 — Яўгенія Адольфаўна Гурвіч;
  • 1921—1931 — Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі;
  • 1932—1944 — дакладных звестак не захавалася, у розны час абавязкі выконвалі: Мікалай Макаравіч Гуткоўскі (1934−1937), Міхаіл Рыгоравіч Ларчанка (1943), Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд (1943—1944), Л. Р. Шэйнкерман (1944);
  • 1944—1970 — Разалія Герасімаўна Любіна;
  • 1970—1999 — Ірына Уладзіміраўна Арахоўская;
  • 1999—2015 — Пётр Міхайлавіч Лапо;
  • 2015— па ц.ч. — Уладзімір Генадзевіч Кулажанка[4].

Зноскі

  1. О библиотеке (руск.) . Фундаментальная библиотека БГУ. Праверана 28 чэрвеня 2015.
  2. Webometrics Ranking of World Universities
  3. Электронная библиотека БГУ вошла в сотню лучших библиотек мира (руск.) . ООО «Тут Бай Медиа» (8.8.2013, 12:51). Праверана 28 чэрвеня 2015.
  4. http://www.bsu.by/main.aspx?guid=210491

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]