Аляксандр Сцяпанавіч Вечар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:27, 10 ліпеня 2019, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, перанесена: РЛ|1|0 → РЛ|1| (2), Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы… (2), выдалена: |РЛ1-3 (4) з дапамогай AWB)
Алесь Сцяпанавіч Вечар
Дата нараджэння 12 (25) сакавіка 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1985(1985-05-04)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, паэт
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Партыя
Член у
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошні прыжыццёвы здымак Платона Галавача. Алесь Вечар стаіць справа.

Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) ВЕЧАР (псеўданім: Алесь Раніца; 12 (25) сакавіка 1905, в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 4 красавіка 1985, Мінск) — беларускі паэт, біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР[2][3].

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку[4]. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 19251929 студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі)[2].

Быў адным з кіраўнікоў Аршанскага філіяла «Маладняка», у 19281930 узначальваў Мінскі філіял БелАПП[4].

У 19301931 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі[2]. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям'і выключаны з КП(б)Б[4]. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 19321933 аграхімік Сочынскай заалагічнай даследчай станцыі[4].

У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С. Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены[4].

З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР[2]. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 загадчык лабараторыяй біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыяй біяхіміі і малекулярнай біялогіі ў Інстытуце біялогіі АН БССР[2], з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966)[4].

Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП БССР з 1978[4].

Сястра А. Вечара Ніна была жонкай Платона Галавача[5].

Навуковая дзейнасць

Даследаванні прысвечаны прыродзе пратаплазменных  (руск.) структур расліннай клеткі, вывучэнню прыроды бялкоў. Вывучаў змены прыродных уласцівасцяў клубняў пад уздзеяннем святла. Устанавіў адсутнасць фотасінтэтычнай актыўнасці ў іх хларапластах. Выявіў наяўнасць у пластыдах бульбы дэзаксірыбануклеінавую кіслату, якая сведчыць аб наяўнасці ў іх самастойнага шляху біясінтэзу бялкоў[3].

Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метады асвятлення вінаў бентанітамі  (руск.), навукова абгрунтаваў выкарыстанне аскарбінавай кіслаты ў тэхналогіі вытворчасці пеністых вінаў. Распрацаваў методыку атрымання ізаляваных пластыд, у т. ч. хларапластаў з тканак раслін, вызначыў іх хімічны склад і выявіў наяўнасць дэзаксірыбануклеінавай кіслаты[2].

У выніку даследаванняў, праведзеных у лабараторыі Вечара, даказаная эфектыўнасць безадходнай перапрацоўкі бульбы для кармавых і тэхнічных мэтаў. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысловага завода па атрыманні каратыну з морквы і першага завода па вытворчасці вітаміна В2 на аснове мікрабіялагічнага сінтэзу[2].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 10 вынаходніцтваў[3].

  • Сидры и яблочные игристые вина (химия и технология). М., 1976 (совм. с Л. А. Юрченко)
  • Прамысловая сушка бульбы. Мн.: Белдзяржвыд, 1932 (у сааўт.).
  • Пластиды растений, их свойства, состав и строение. Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
  • Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн.: Навука і тэхніка, 1984 (разам с М. М. Ганчарык‎ам).
  • Основы физической биохимии растений. Мн.: Наука и техника, 1984.

Творчасць

Першы верш апублікаваў у 1926 у часопісе «Аршанскі маладняк». Першую кніжку вершаў апублікаваў у 1930[4].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі[3].

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях
  2. а б в г д е ё Вечер Александр Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  3. а б в г Акадэмік ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч (руск.)
  4. а б в г д е ё ж Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  5. Судьба в нескольких фотоснимках (руск.)

Літаратура

Спасылкі