Перайсці да зместу

Станіслаў Сільвестравіч Гайдукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Сільвестравіч Гайдукевіч
Дата нараджэння 1 (13) мая 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1937(1937-05-25) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Сільвестравіч Гайдукевіч (1 (13) мая 1876, Мінск — 25 мая 1937, Мінск, НКУС) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіў у Мінску ў 1876 годзе, скончыў каморніцкае вучылішча у 1892 годзе, Пецярбургскую акадэмію мастацтваў у 1910 годзе. Атрымаўшы дыплом, малады дойлід у тым жа годзе вярнуўся ў Мінск. У 1921—1927 гг. — загадчык праектнага аддзела Камітэта дзяржаўных пабудоў пры СНК БССР. У 1929—1937 выкладаў у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. У сакавіку 1937 года С. Гайдукевіч быў арыштаваны, а ў маі скончыў жыццё самагубствам ва ўнутранай турме НКУС.

Творчасць

Даходны дом па вул. Савецкай, 17
Польскі банк на старой паштоўцы
Дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання

С. Гайдукевіч будаваў жылыя даходныя дамы па вул. Захар'еўскай (вул. Савецкая, 17, 1912 г.), Падгорнай (вул. К. Маркса, 1913 г.), дом Кастравіцкай па Васільеўскім завулку (раён цяперашняй пл. Незалежнасці, 1914 — знішчаны ў 1964 г.). У 19171927 гг. займаўся аднаўленнем разбураных будынкаў. У свой час ён пабудаваў Польскі банк; сумесна з архітэктарам Г. Гаем — дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання, дзе зараз размяшчаецца МУС Беларусі. У 1929 годзе сумесна з архітэктарам Радзевічам рэалізаваў яшчэ адзін важны праект — Цэнтральны дом селяніна на рагу вуліц К. Маркса і Чырвонаармейскай (знішчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны). Удзельнічаў у 1930 годзе ў распрацоўцы праекта (галоўны ўваход, асноўныя павільёны) Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі.

У творчасці выразна прасочваецца імкненне да адраджэння беларускіх архітэктурных традыцый і стварэння гарадской ансамблевай забудовы. Як прадстаўнік неакласіцызму свядома дамагаўся гратэскавай выразнасці будынкаў шляхам мадэрнізацыі форм і дэталей архітэктурнай класікі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі