Дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Дом Мінскага таварыства сельскагаспадарчага страхавання
Dom Mienskaha ziemliarobčaha tavarystva.JPG
53°53′54″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Аўтар праекта Генрых Гай, Станіслаў Гайдукевіч
Дата пабудовы 1915 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000028шыфр 713Г000028

Дом Мінскага таварыства сельскагаспадарчага страхавання (Мінск Цэнтр)
Дом Мінскага таварыства сельскагаспадарчага страхавання
Дом Мінскага таварыства сельскагаспадарчага страхавання

Дом Мі́нскага тавары́ства ўзае́мнага сельскагаспада́рчага страхава́ння — чатырохпавярховы будынак пачатку XX ст. у Мінску на рагу вул. Гарадскі Вал і пр. Незалежнасці, 2/15. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цяпер будынак займае Міністэрства ўнутраных спраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фота 1948 года, злева дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання

Ранейшы адрас — № 49/7 на скрыжаванні вуліц Захар'еўскай і зноў адкрытага ў пачатку 1910-х Захар'еўскага завулку.

Чатырохпавярховы мураваны будынак спраектаваны архітэктарам Генрыхам Гаем і пабудаваны ў 1914 годзе на месцы двух дамоў і ўчастку зямлі (пл. 281,74 кв. саж.), купленага да 1910 г. Мінскім таварыствам узаемнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню) у Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, і ўчастка зямлі (пл. 48,31 кв. саж.) купленага Мінскім таварыствам узаемнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню) у Мінскага дабрачыннага таварыства[1]. Аўтар скульптурнай кампазіцыі невядомы, меркавана — Станіслаў Гайдукевіч[2].

У 1915 годзе на першым паверсе размяшчаліся 2 крамы акцызнага таварыства Лансберга, кветкавая крама Кржывіцкага Івана, малочная лаўка Пікса, крама інжынера Янішэўскага Г. Я., кацельня, 2 крамы таварыства дапамогі параненым ваенным, крама Чырвонага Крыжа. На 2-м паверсе праўленне Мінскага земляробчага таварыства ўзаемнага страхавання. На 3-м паверсе — Мінскі грамадскі клуб (у 8 пакоях з кухняй і вітальняй). На 4-м паверсе размяшчалася кантора Лібава-Роменскай чыгункі і камерцыйная служба Лібава-Роменскай чыгункі[1].

У 1915—1916 гадах у доме таксама месцяцца сталовая пры Галоўным штабе арміі, упраўленне Галоўнага ўпаўнаважанага Расійскага таварыства «Чырвонага Крыжа». У 1917 кабінет памочніка начальніка камерцыйнай службы Лібава-Роменскай чыгункі, камерцыйная служба Лібава-Роменскай чыгункі, канцылярыя гаспадарскай часткі галоўупаўнаважанага Чырвонага Крыжа, спажывецкае таварыства «Сила»[3].

З 1919 года ў будынку размяшчаецца «Земгор» (на 3-м паверсе), Мінскі павятовы выканаўчы камітэт (13 аддзелаў), жыллёвы раённы савет (4-ты паверх), даведачны стол дамавых камітэтаў Мінску. У 1922 уласнік — гарадскі жыллёвы пададдзел камунальнай гаспадаркі Мінскага акруговага выканаўчага камітэта[3].

З 1920 года будынак займае ЧК Беларусі. З 1922 — ДПУ БССР. У 1929 у будынку размяшчаецца ДПК (Дзяржаўнае палітычнае кіраўніцтва), казармы палка ДПК, клуб, камендатура, Цэнтральная «кантора». З 1934 года — НКУС БССР[3].

Цяпер будынак займае Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Скульптурная кампазіцыя «Дэметра з дзецьмі»
Маскароны

Кампазіцыя гэтага чатырохпавярховага Г-падобнага ў плане збудавання засноўвалася на кантрасным спалучэнні шырокай скругленым вуглавой часткі і двух падоўжаных крылаў. Крыло, арыентаванае фасадам на пр. Незалежнасці, захавалася толькі часткова. Акцэнт прыпадае на вуглавую частку, дзе размяшчаецца галоўны ўваход. Яго вылучаюць чатыры канеліраваныя паўкалоны, якія імітуюць порцік. На трэцім паверсе над уваходам — шырокая лоджыя. Вуглавая частка будынка завершана скульптурнай кампазіцыяй у выглядзе грэчаскай багіні ўрадлівасці, багацця і земляробства Дэметры з дзецьмі. Асноўныя дэкаратыўныя элементы бакавых крылаў — паўкалоны іанічнага ордара на вышыню другога-чацвёртага паверхаў. Па ўсім перыметры — невысокі парапет з балюстрадай. Аконныя праёмы на першым паверсе паўцыркульныя, на астатніх — прамавугольныя ў нішах з балюстрадай. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу.

Скульптура Дэметры з дзецьмі[правіць | правіць зыходнік]

Да 1952 года будынак упыгожвала скульптурная кампазіцыя Дэметры з дзецьмі, якая пазней была замуравана ў адным з будынкаў Міністэрства ўнутраных спраў. Значна пашкоджаная скульптура была знойдзена ў 2000-х гадах. У 2004 годзе яна была адноўлена скульптарамі Аляксандрам Дранцам і Паўлам Цыбулем, пасля чаго была вернута на гістарычнае месца[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 213
  2. 2,0 2,1 Здание гостиницы Кронштат в Минске (руск.) . by.holiday.by. Праверана 1 верасня 2014.
  3. 3,0 3,1 3,2 Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 214

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]