Мікалай Янавіч Глябовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Янавіч Глябовіч
польск.: Mikołaj Hlebowicz
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Кашталян віленскі
1621 — 1632
Папярэднік Януш Радзівіл
Пераемнік Крыштаф Радзівіл

Смерць 18 лістапада 1632(1632-11-18)
Варшава
Род Глябовічы
Бацька Ян Янавіч Глябовіч
Маці Кацярына з Кратоўскіх
Жонка Марцыбела Ганна з Карэцкіх
Дзеці Ян Самуэль, Ежы Караль
Веравызнанне кальвінізм[1] і Каталіцкая Царква[1]
Дзейнасць ваенны

Мікалай Янавіч Глябовіч (? — 18 лістапада 1632) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода смаленскі (16111621), кашталян віленскі (16211632).

Біяграфія

Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва», сын троцкага ваяводы Яна Глябовіча і Катарынай Кратоўскай.

Вялікі падстолі літоўскі з 1605, ваявода смаленскі з 1611, кашталян віленскі з 1621, староста анікштанскі і радашковіцкі. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 вызначыўся ў бітвах са шведамі пры Дынамюндэ, Тарнавай, Кірхгольмам. Удзельнічаў у паходзе на Маскву.

У 1607 ажаніўся з Марцыбелай Ганнай Карэцкай, дачкой князя Яўхіма Карэцкага. Пакінуў сыноў Яна Самуэля і Ежы Караля.

Зноскі

Літаратура