Перайсці да зместу

Ежы Караль Глябовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ежы Караль Глябовіч
польск.: Jerzy Karol Hlebowicz
Ляліва
Ляліва
ваявода віленскі
30 чэрвеня 1668 18 красавіка 1669
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл
Пераемнік Міхал Казімір Пац
15-ы ваявода смаленскі
19 лютага 1643 14 жніўня 1653
Папярэднік Крыштаф Гасеўскі
Пераемнік Піліп Абуховіч
генеральны староста жамойцкі
14 жніўня 1653 чэрвень 1668
Папярэднік Януш Радзівіл
Пераемнік Аляксандр Гіларый Палубінскі
падстолі вялікі літоўскі
27 чэрвеня 1639 19 лютага 1643
Папярэднік Павел Пётр Трызна
Пераемнік Аляксандр Жыжэмскі

Нараджэнне 1603
Смерць 18 красавіка 1669(1669-04-18)[1][2][…]
Род Глябовічы
Бацька Мікалай Янавіч Глябовіч
Маці Марцыбела з Карэцкіх[d]
Жонка Кацярына з Радзівілаў[d][3][4][…]
Дзеці Марцыбела Ганна з Глябовічаў[d][5] і Крысціна Барбара з Глябовічаў[d][6]
Грамадзянства

Юрый Мікалаевіч Глябовіч або Ежы Караль Глябовіч (каля 1603 — 18 красавіка 1669, Заслаўе) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Мікалая Глябовіча і Марцэбелы Карэцкай.

У 1633 годзе атрымаў староствы анікштанскае і радашковіцкае. Кар’еру пачаў у чэрвені 1639 годзе атрымаўшы ўрад каралеўскага падчашыя. Таксама ў 1639 годзе атрымаў урад падстолія вялікага літоўскага.

У 1643 годзе прызначаны ваяводам смаленскім. Шмат увагі надаў умацаванню Смаленска, пакінуў з гэтай прычыны палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, бо бываў там рэдка. У сакавіку 1644 і 1645 годзе прымаў актыўны ўдзел у пасяджэннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом Яна Казіміра Вазы. Падчас каранацыйнага сойму ставіў пытанні абароны Смаленска.

У 1650 годзе ўдзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1651 годзе быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 годзе. У 1653 годзе з ваяводства смаленскага прызначаны старостам жамойцкім.

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў удзельнічаў у баявых дзеяннях. У 1655 годзе прыняў пратэктарат Швецыі, падпісаў Кейданскую ўнію. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 годзе ліставаўся з Багуславам Радзівілам па пытанні ўладанняў апошняга ў Княстве.

У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае перамір’е ў студзені 1667 года і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. На перамовах трымаўся пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і Дарагабужу губляў значную частку спадчынных уладанняў.

У 1668 годзе, у тым ліку ва ўзнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір’я, Юрый Глябовіч атрымаў ваяводства віленскае.

У 1640 годзе ажаніўся з Кацярынай Радзівіл, дачкой ваяводы віленскага і вялікага гетмана літоўскага Крыштафа Радзівіла.

Юрый Глябовіч — апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак

  • Марцыбелу — пазней у шлюбе з князем Марцыянам Агінскім,
  • Крысціну — адна з найбагацейшых нявест Княства таго часу, пазней у шлюбе з Казімірам Янам Сапегам. Казімір Ян і Хрысціна вядомы дабрачыннасцю, фундатарствам храмаў розных канфесій, у тым ліку ў 1676 годзе заснавалі дамініканскі кляштар у Заслаўі.
  1. Jerzy Karol Hlebowicz h. Leliwa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 75.
  3. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 217. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 301.
  6. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  • Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
  • Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.